Віктар Яфімавіч Папкоў (; ) — расійскі жывапісец; прадстаўнік «суровага стылю».
Біяграфія Скончыў Маскоўскі дзяржаўны мастацкі інстытут (1958). Творы вызначаюцца эмацыйнай узвышанасцю, экспрэсіўнасцю прыглушанага каларыту, плоскаснасцю і лапідарнасцю кампазіцыі, псіхалагізмам і шматпланавасцю вобразаў: цыкл «Роздумы пра жыццё» (1960—70-я г.), «Будаўнікі Брацкай ГЭС» (1960—61), «Партрэт Ігумнава» (1963), «Уладзімірскія мастакі» (1965), «Двое», «Успаміны. Удовы» (абодва 1966), «Паўночная песня» (1968), «Шынель бацькі» (1972), «Добры чалавек была бабка Анісся» (1973), «Восеньскія дажджы» («Пушкін», 1974) і інш. Дзяржаўная прэмія СССР 1975.
Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Мастакі Расіі