Віктар Сяргеевіч Папоў (; ) — расійскі харавы дырыжор, педагог. Народны артыст РСФСР (1983). Народны артыст СССР (1989).

Біяграфія Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1958). З 1970 дырэктар Маскоўскага харавога вучылішча (з 1991 Акадэмія харавога мастацтва імя А. В. Свешнікава; з 1992 рэктар, з 1996 мастацкі кіраўнік). Заснавальнік, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Вялікага дзіцячага хору Усерасійскай тэлерадыёкампаніі (з 1970), мужчынскага хору (з 1989), адначасова кіраўнік хору хлопчыкаў (з 1970) Акадэміі харавога мастацтва. У 1960—75 гадах выкладаў у Музычна-педагагічным інстытуце імя Гнесіных, у 1980—93 у Маскоўскай кансерваторыі (з 1990 прафесар). У выкананні хароў пад яго кіраўніцтвам запісаны больш за 2 тыс. твораў на радыё, шэраг тэлепраграм, выпушчаны грампласцінкі, аўдыёкасеты і кампакт-дыскі. Аўтар больш як 200 харавых апрацовак, кнігі «Руская народная песня ў дзіцячым хоры» (1985), падручнікаў і хрэстаматый для навучальных устаноў. Літаратура

Катэгорыя:Дырыжоры Расіі