Папуры — інструментальны (радзей вакальны) твор, пабудаваны на чаргаванні папулярных тэм з опер, аперэт, балетаў, песень, танцаў, музыкі з кінафільмаў і іншага, мелодый ці песень пэўнага кампазітара. Тэмы ў папуры не развіваюцца, а ідуць паслядоўна адна за адной, паміж асобнымі мелодыямі ўводзяцца кароткія звязкі для мадулявання і тэматычнага пераключэння. Найбольш пашыраны папуры для духавога і эстраднага аркестраў.
Літаратура
Катэгорыя:Музычныя формы