Папярочная Вулканічная Сьера — горны хрыбет у Мексіцы, акаймоўвае паўднёвы край Мексіканскага нагор’я. Даўжыня 800 км, шырыня 50—100 км. Расчлянёны скідамі. Частыя землетрасенні. Шмат дзеючых вулканаў: Арысаба (5700 м), Каліма, Папакатэпетль (5452 м), Парыкутын і інш. Вечназялёныя і хваёвыя лясы, на вяршынях — вечныя снягі. Нацыянальныя паркі. Каля падножжа г. Мехіка. Літаратура
Катэгорыя:Горы Мексікі