Марыя Юльянаўна Мажэйка, альбо на літоўскі манер Мажэйкене (; 24 лістапада 1923 — 2022Мажэйка Марыя Юльянаўна (1923-2022; в. Петрыкі Астравецкага раёна. Ткацтва)) — дзеячка літоўскага этнаруху ў Беларусі, майстар народных рамёслаў.

Біяграфія Прадзед Мажэйкі быў прыгонным, але пры гэтым славіўся ганаровым на ўсю акругу «перагаворшчыкам», так як валодаў «панскай моваю», як так тады сяляне называлі польскую мову. Умеў чытаць і пісаць па-польску. Бацька Мажэйкі паехаў у Рыгу вучыцца на ветэрынара, але вучобу так і не скончыў: прызвалі ў армію. Ваяваў на франтах Першай сусветнай вайны, потым быў у палоне ў Аўстра-Венгрыі.

Самая яна нарадзілася і вырасла ў вёсцы Гіры (цяпер Астравецкі раён). У бацькоў было 8 дзяцей, сярод якіх Марыя была старэйшай. У сям’і, ды і наогул у вёсцы гаварылі па-літоўску і ўсведамлялі сябе літоўцамі. Скончыла ўсяго 4 класа польскай пачатковай школы. Дзяўчынка хацела працягнуць навучанне, але ў бацькоў не было на гэта грошаўЕкатерина Чаровская. Островец смотрит в будущее // СБ. Беларусь сегодня, 23 октября 2019.

Адразу пасля школы пачала працаваць. У наступным перабралася ў вёску Петрыкі. Уступіла ў шлюб. З мужам пражыла амаль 50 гадоў, пакуль за тры месяцы да «залатой» гадавіны ён не сканаўЕлена Семенова. В тандеме с премьер-министром // СБ. Беларусь сегодня, 27 января 2016.

Заахвоцілася захаваннем роднай культуры: уступіла ў фальклорны калектыў літоўскай песні «Жыльвіціс», нярэдка выязджаючы з канцэртамі па Беларусі, Літве, Польшчы, захоўвала і перадавала майстэрства народнага ткацтва, прадзення, вязання, стала аўтаркам вершаў, апавяданняў і кнігі ўспамінаў «Запісы Марыі» на літоўскай мовеНаталля Бялячыц. Марыя Мажэйка: трэба паважаць сваю нацыянальнасць і людзей, што жывуць побач // Астравецкая праўда, 28 мая 2019Алена Ярашэвіч. Островчанка Мария Можейко признана народным мастером года // Астравецкая праўда, 16 студзеня 2016. Ужо будучы пенсіянеркай, працягвала актыўнічаць у культурным жыцці, нават пасля пераадолення 90-гадовага ўзросту, захоўваючы здаровы розум, добры фізічны стан і досыць вялікую пенсію. Сама жанчына гэта спісвала на прароцтва цыганкі, якая ў дзяцінстве наваражыла, што ў старасці яна будзе «вельмі шчасліва жыць і грошы мільёнамі лічыць».

Удзельнічала ў раённых, абласных, рэспубліканскіх выставак і святах народнага мастацтва. Прадстаўляла сваю творчасць на Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі» у Ваўкавыску (2004 г.), неаднаразова ўдзельнічала ў Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур у Гродна, рэгіянальным фестывалі традыцыйнай культуры «Скарбы Гродзеншчыны», занальным конкурсе фальклору «Панямоння жыватворныя крыніцы», рэгіянальным свяце народнай творчасці «Ад прадзіва да ткацтва». Персанальныя выстаўкі праходзілі ў Рымдзюнах, Астраўцы, Вільнюсе.

Вядомасць атрымала ў жніўні 2010 года, калі ў ходзе велапрабега прэм’ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс наведаў вёску Рымдзюны і сустрэўся з літоўскай дыяспарай Астравеччыны, а таксама пракаціў Мажэйка на роварыВ тандеме с литовским премьером // Аргументы и факты, № 34 от 25 августа 2010 годаЮлія Букель. Няўрымслівая бабуля // СБ. Беларусь сегодня, 26 верасня 2013.

Станам на 2020 год заставалася найстарэйшым членам нацыянальнай літоўскай абшчыны Астравецкага раёнаЛинас Линкявичюс и Владимир Макей посетили литовскую школу и костел в Островецком районе.

Узнагароды Мажэйка перадала ў рымдзюнскі музей свае ільняныя вырабы і некалькі дзясяткаў старадаўніх рэцэптаў травяной гарбаты, за што ёй прысвечана асобная экспазіцыя«Куток старажытнага мясцовага побыту». У студзені 2024 года на выставе «Астравецкі каларыт» у Гродне яе ўзоры ткацтва і вязання займалі ганаровае месца сярод усёй экспазіцыі. Выданне БЕЛТА адзначала, што пенсіянерка пакінула багатую творчую спадчыну Более 120 работ народных мастеров представлены на выставке "Островецкий колорит "в Гродно.

Узнагароды і званні Прэмія імя А. І. Дубко Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта — «за творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва» (2016) Народны майстар Рэспублікі БеларусьМажэйка Марыя Юльянаўна (2015)

Крыніцы

Спасылкі Gervėčių istorijos: svečiuose pas Mariją Mažeikienę // Bernardinai.lt (Projektą „Gervėčiai: istorinė atmintis ir tautinis tapatumas“, Nr. VAT – 17/2010, remia LMT) Катэгорыя:Пісьменніцы БеларусіКатэгорыя:Пісьменніцы XXI стагоддзяКатэгорыя:Нарадзіліся ў Астравецкім раёнеКатэгорыя:Нарадзіліся ў 1923 годзе Катэгорыя:Мемуарысты БеларусіКатэгорыя:Спевакі і спявачкі БеларусіКатэгорыя:Памерлі ў 2022 годзеКатэгорыя:Памерлі ў Астравецкім раёнеКатэгорыя:Постаці ткацкай справы