«Блукаючыя зоркі» (ідыш בלאָנדזשענדע שטערן — блонджэндэ штэрн) — раман класіка яўрэйскай літаратуры Шолам-Алейхема. «Блукаючымі зоркамі» пісьменнік завяршыў сваю трылогію пра народныя таленты, у першых раманах якой «Стэмпэню» (1888) і «Ёселе-салавей» (1889) героямі былі вясельны музыка і спявак-кантар. У трэцім рамане аўтар апісаў драматычны лёс акцёра і спявачкі з бесарабскага мястэчка. Упершыню раман быў апублікаваны ў варшаўскай прэсе ў 1909—1911 гадахКраткая еврейская энциклопедия. Т. 10 — Иерусалим: Изд. Еврейского университета, 2001, кол. 29-37 ISBN 965-320-713-X.
Гісторыя стварэння У 1888 годзе Шолам-Алейхем пісаў гісторыку С. М. Дубнову пра сваю працу над раманам «Стэмпэню», у тым жа годзе раман быў апублікаваны ў першай кнізе альманаха «Яўрэйская народная бібліятэка», які выдаваў сам пісьменнік. Другі раман трылогіі «Ёселе-салавей» пра маладога кантара быў надрукаваны праз год у наступнай кнізе альманахаШолом-Алейхем. Собрание сочинений в шести томах. Т. 1 — М.: ГИХЛ, 1959, с. 621.
10 верасня 1909 года Шолам-Алейхем пісаў у рэдакцыю газеты «Дзі нае велт», што хоча напісаць яшчэ адзін раман, «і тым скончыць сваю трылогію… Мой трэці герой будзе ўжо не вясельны музыка і не кантар, а нехта большы, з далікатнейшай душой — артыст ці мастак». Ён пабываў незадоўга да таго ў ЗША, вырашыў выкарыстаць у рамане свае амерыканскія ўражанні і адлюстраваць «жыццё пэўнага кола» на старой радзіме і ў Амерыцы. «Лесвіца, скажам так, гэтага будынка стаіць нагамі ў нашай краіне, а вяршыняй упіраецца ў Амерыку, — а там і адбываецца развязка»Шолом-Алейхем. Собрание сочинений в шести томах. Т. 6 — М.: ГИХЛ, 1961, сс. 740—741.
Пачатак рамана — «Акцёры» — у 1909—1910 гады друкаваўся ў Варшаве ў штодзённай газеце «Дзі нае велт». Другая частка — «Бадзягі» — у 1910—1911 гады ў Варшаве ў штодзённай газеце «Дэр момэнт»Беленький М. С. Примечания // Шолом-Алейхем. Собрание сочинений в шести томах. — М.: Художественная литература, 1989. — Т. 3. — С. 437., таксама раман друкаваўся ў варшаўскім «Гайнт» і амерыканскім «Моргн-журнал».
Варшаўская фірма Прагрэс у 1914 годзе выдала раман дзвюма кнігамі ў складзе збору твораў. Для гэтага выдання тэкст быў перапрацаваны, яно стала ўзорным. Асобна раман выдаваўся на ідышы некалькі разоў — у Нью-Ёрку Jewish Press Company (1912, 1917), Hebrew Publishing Company (1920), у Варшаве (1922, трохтомнік) і Кіеве (1927, двухтомнік) Культур-лігай, варшаўскім выдавецтвам Ідыш-бух (1955)Sholem-Aleichem; кіеўскае выданне ёсць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
Змест Усё пачынаецца ў маленькім мястэчку, калі туды прыехаў вандроўны яўрэйскі тэатр. У часе спектакля маладая Рэйзл Співак, кантарава дачка, і Лэйбл Рафаловіч, сын мясцовага багацея, пачынаюць кахаць адно аднаго. Яны вырашаюць уцекчы з вандроўнай трупай, але трупа раздзяляецца і абставіны іх разлучаюць. Некалькі гадоў прайшло, героі бачылі далёкі свет: Бухарэст, Львоў, Лондан, Нью-Ёрк — яна стала опернай дзівай, а ён выдатным акцёрам. У другой палове кнігі паказан таленавіты музыка Грыша Стэльмах, яе жаніх.
Шолам-Алейхам піша пра душэўны стан артыстаў на сцэне, пра ўздзеянне мастацтва на гледачоў. Ён апісвае беднае жыццё артыстаў і пагрозлівае сацыяльнае зло. Можна адчуць, як артысты прыгнечаны «заправіламі» і неразвітым густам публікі, тады ў іх няма шанцаў праявіць свой талент — шчаслівы выпадак выратаваў спявачку Розу з гэтага становішча, даў сродкі малому Грышу і яго бацьку. У кнізе відаць, як яўрэі зарабляюць рознымі спосабамі, маскіруюцца пад іншыя народы. Некалькі сказаў апісваюць псіхалогію асіміляцыі: як Роза саромеецца беднага атачэння, бацькоў і іх мовы. Але потым вяртаецца да роднае мовы і звычак, аўтар надаў ёй станоўчыя якасці, якія варта пераняць чытачу.
З вялікай дакладнасцю апісана жыццё і заняткі яўрэяў, пераважна ў артыстычным асяроддзі.
Можна добра ўявіць розныя ступені ў развіцці яўрэйскага тэатру: спачатку Шолам-Алейхем апісвае казачныя аперэты Гальдфадэна, далей — безгустоўныя камічныя сцэнкі яго паслядоўнікаў-канкурэнтаў, далей — узорныя мастацкія п’есы, яшчэ перакладныя, з вялікім мноствам незразумелых нямецкіх слоў. Услед за імі прыдуць арыгінальныя высока-мастацкія творы на чыстай яўрэйскай мове, але кніга спыняецца раней.
Ацэнкі
Ёсць меркаванне, што важнейшыя за любоўную лінію ў рамане яго каларыт, другасныя персанажы, жывая мова і закуліснае жыццё тэатруМеркаванне ўкраінскай пісьменніцы Соні Капінус..
У навуцы Кнігу даследавалі Хона Шмэрук, Ойзер Годьдэс, пра яе пісала ў прадмове да Шолам-Алейхемава збору твораў Рыўка Рубіна.
У перакладзе У 1913 годзе выйшаў асобным выданнем аўтарызаваны пераклад А. Собаля на рускую мову, у ім маюць новы выгляд раздзелы, зняты іх назвы, пэўныя месцы скарочаныНа працягу 1912 выходзіў у часопісе «Сучаснік».. Вядомы яшчэ 3 расійскія пераклады: Я. Слоніма, упершыню выданы ў 20-я гады, Б. Маршака (1936-37, у Кіеве) і М. Беленькага. У 60-я гады выйшаў украінскі пераклад Э. РайцынаШолом-Алейхем. Мандрівні зірки (роман на дві частини). Переклад з єврейської та примітки: Ефраїм Райцин; пісні переклав М. Терещенко. — Київ: Радянський письменник, 1963. — 468 стор. Увайшоў у збор твораў., у малдоўскім выданні перакладчык Янкель Якір, у румынскім ураджэнец вёскі Ліпканы Меер Штэрнберг і Вольга БратэшStele Rėtėchitoare, на іўрыт раман пераклаў К. Берціні.
На беларускай мове: Блукаючыя зоркі. Раман / Пер.: Г. С. Шупенька, І. У. Саламевіч. — Мн.: Бел. навука, 1998. (Школьная бібліятэка). — анлайн
Сцэнічныя версіі Па матывах рамана напісаны п’есы розных аўтараў. У сярэдзіне 20-х — канцы 40-х гадоў пастаноўшчыкамі былі Ц. Дашэўскі, М. Разумны, З. Туркоўзвесткі з лексікона, паводле Слоўніка новай яўрэйскай літаратуры, І. Дабрушын.
Крыніцы
Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіта Катэгорыя:Літаратурныя творы на ідышы Катэгорыя:Раманы Катэгорыя:Кнігі 1909 года