Пара́фія Святы́х роўнаапо́стальных Кіры́ла і Мяфо́дзія — былая грэка-каталіцкая парафія ў горадзе Баранавічы Брэсцкай вобласці. Уваходзіла ў склад Цэнтральна-заходняга протапрэзбітэрыята Беларускай грэка-каталіцкай царквы (БГКЦ).
Гісторыя У 2024—2025 гадах у Беларусі праходзіла маштабная перарэгістрацыя рэлігійных арганізацый. Парафія ў Баранавічах не змагла прайсці гэты працэс і была афіцыйна ліквідавана рашэннем мясцовых улад. Вернікі не пагадзіліся з такім рашэннем і спрабавалі абскардзіць яго ў судовым парадку. Аднак скарга не прынесла выніку, і рэлігійная супольнасць страціла афіцыйную рэгістрацыю.
Пасля ліквідацыі парафіі ў 2026 годзе баранавіцкія грэка-католікі страцілі магчымасць самастойна арганізоўваць літургіі ў візантыйскім абрадзе. З гэтага часу вернікі супольнасці бяруць удзел у рыма-каталіцкіх набажэнствах у мясцовым касцёле.
Пробашчы і святары Спіс пробашчаў парафіі: згадваецца з 2008 года — айцец Яўген Маліноўскі.
Крыніцы
Катэгорыя:Парафіі Беларускай грэка-каталіцкай царквы Катэгорыя:Хрысціянства ў Баранавічах Катэгорыя:Зніклі ў 2026 годзе