Шабакская брыгада, таксама вядомая як 30-я брыгада або Ліва Аль-Шабак () — узброеная групоўка іракскіх курдаў-шабакаў, сфарміраваная ў 2014 годзе ў складзе Сіл народнай мабілізацыі для барацьбы супраць ІДІЛ.

Стварэнне Утворана ў горадзе Бартала пры падтрымцы Шабакскай дэмакратычнай асамблеі , але ў ваенным дачыненні дзейнічала пад кіраўніцтвам арганізацыі «Бадр». Першапачаткова брыгада была сфарміравана як Сілы ніневійскай раўніны (قوات سهل نينوی), не блытаць з аднайменнай групоўкай асірыйцаў. 23 лістапада 2014 года далучылася да Сіл народнай мабілізацыя як 30-я брыгада.

Узнікненне групоўкі было абумоўлена пашырэннем уплыву курдскага рэгіянальнага ўрада і асірыйцаў на шабакскіх тэрыторыях, што пагражала асіміляцыяй. Фарміраванне шабакскага апалчэння атрымала адабрэнне Міністэрства абароны Ірака.

Абвінавачванні Хоць афіцыйна шабакскія атрады дзейнічаюць у складзе кааліцыі СНБ, але надта часта працавалі без каардынавання з саюзнікамі. Так, напрыклад, апалчэнцы незаконна захапілі і ўтрымлівалі галоўную гандлёвую магістраль паміж Масулам і Эрбілем. Вышэйшае кіраўніцтва Ірака, у тым ліку Хайдэр аль-Абадзі і яго пераемнік Адзіль Абдул-Махдзі, спрабавала дамовіцца з брыгадай, але безвынікова.

Апроч таго, апалчэнне абвінавачваля ў парушэннях правоў чалавека ў дачыненні да асірыйцаў : фізічнае запалохванне, згвалтаванні, вымагальніцтва, незаконныя арышты, выкраданні, крадзяжы маёмасці, рэлігійная дыскрымінацыя, катаванні зняволеных.

Брыгада таксама абвінавачвалася ў атрымліванні ракет з Ірана і прадастаўленні хованак для КВІР.

Санкцыі У ліпені 2019 года Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць лідара групоўкі Ваада Кадо за шэраг парушэнняў правоў чалавека, учыненых ім у якасці лідара брыгады.

Гл. таксама Спіс узброеных груповак грамадзянскай вайны ў Іраку (2011—2017)

Крыніцы

Катэгорыя:Іракскія групоўкі, якія змагаюцца супраць ІДІЛ Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 2014 годзе