Рыгор Егіязаравіч Егіязаран (; ) — армянскі кампазітар, педагог. Народны артыст Армянскай ССР (1961), народны артыст СССР (1977).

Біяграфія Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1935, клас Мікалая Мяскоўскага). З 1938 года выкладаў у Ерэванскай кансерваторыі (з 1959 прафесар, у 1954—60 гадах — рэктар). У 1952—56 гадах — старшыня Саюза кампазітараў Арменіі. Сярод твораў: балеты «Севан» (1956), «Возера мрояў» (1968), «Ара Прыгожы і Семіраміда» (1972); для сімфанічнага аркестра — сімфонія «Раздан» (1960), «Рапсодыя» (1939), паэма «Арменія» (1942), сімф. карціна «Да ўзыходу сонца» (1952); канцэрт для скрыпкі з аркестрам (1943); хары, рамансы, песні, музыка да драматычных спектакляў і кінафільмаў. Сярод вучняў Эдгар Аганесян. Дзяржаўная прэмія Арменіі 1970.

Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Кампазітары Арменіі