Карл Юльянавіч Апель (, — ) — польскі і расійскі мовазнавец.
Выкладаў у гімназіях Варшавы. Працы па вывучэнні славянскіх моў: «Да славянскага народнага словаўтварэння» (1880), «Нататкі пра старажытнапольскую мову» (1880) і інш. У нарысе «Аб беларускай мове» (1880) разглядаў асноўныя фанетыка-граматычныя рысы беларускай мовы. Паводле агульнамовазнаўчых поглядаў належаў да псіхалагічнага кірунку ў лінгвістыцы.
Літаратура
Катэгорыя:Мовазнаўцы Польшчы