Апіян (; ) — гісторык Старажытнага Рыма. Грэк па паходжанні. Пры Адрыяне рымскі грамадзянін, адвакат фіску ў Рыме, пазней — імператарскі пракуратар у Егіпце. Напісаў на грэчаскай мове «Гісторыю Рыма» ў 24 кнігах (ад заснавання горада да пачатку 2 ст.), дзе праслаўляў магутнасць Рымскай дзяржавы і даказваў справядлівасць захопу ёю чужых тэрыторый. Унутраную гісторыю Рыма паказваў праз вялікія войны, праз гісторыю асобных абласцей. Захаваліся 6—9-я і 11—17-я кнігі, 18—24-я невядомыя, іншыя дайшлі ў фрагментах.
Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Гісторыкі Старажытнага Рыма