Генрых Аншуц (; ) — аўстрыйскі акцёр. Адзін з заснавальнікаў сцэнічнага рэалізму ў аўстрыйскім тэатры.

Біяграфія Працаваў у тэатрах Германіі (Нюрнберг, Лейпцыг і інш.), з 1821 года ў «Бургтэатры» (Вена). Акцёр моцнага тэмпераменту, высокай культуры сцэнічнага слова. З аднолькавым поспехам выконваў камедыйныя і трагедыйныя ролі: Лір, Фальстаф («Кароль Лір», «Генрых IV» У.​Шэкспіра), Антон («Марыя Магдаліна» К.​Ф.​Гебеля) і інш. Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Акцёры Аўстрыі