Папандэта () — горад у Папуа — Новай Гвінеі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Ора (правінцыя)Ора. Размешчаны на паўднёвым усходзе краіны, на вышыні 155 м над узроўнем мора. У ваколіцах горада водзіцца птушкакрыл каралевы Аляксандры — найбуйнейшы дзённы матылёк у свеце.
Гісторыя У 1951 годзе адбылося вывяржэнне вулкана Ламінгтан (вулкан)Ламінгтан. Загінула 4000 чалавек; найбольш за ўсё ад вывяржэння пацярпела Папандэта. Папандэта знаходзіцца недалёка ад вёскі Буна на ўзбярэжжы правінцыі Ора. Горад вядомы тым, што падчас Другой сусветнай вайны побач з ім ішлі жорсткія баі.
Насельніцтва Па дадзеных на 2013 год колькасць насельніцтва горада складала 49 244 чалавекі.. Дынаміка колькасці насельніцтва горада па гадах: + 1980 1990 2000 2013 6 429 7 627 19 556 49 244
Крыніцы
Катэгорыя:Гарады Папуа — Новай Гвінеі