Ніва́льны клі́мат, або нівальна-гляцыяльны клімат (ад — «снежны, халодны»), — клімат высокіх шырот або высакагор’яў у геамарфалагічнай класіфікацыі клімату. Ва ўмовах нівальнага клімату снегу выпадае больш, чым можа растаць і выпарыцца, што спрыяе ўтварэнню снежнікаў і ледавікоў. — Электронная версія. Тэрмін прапанаваў нямецкі географ Альбрэхт Пенк.

Характарыстыка

Нівальны клімат характэрны для нівальных паясоў, каторыя вызначаюцца развіццём ледавіковых форм рэльефу і працэсамі нівацыі.Андрыеўская З. Я., Галай І. П. Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік. — Мінск : Народная асвета, 1994. — 367 с. — Электронная версія.

У гарах нівальны пояс размяшчаецца ў верхняй частцы вышыннай пояснасці. Напрыклад, у Альпах ён знаходзіцца вышэй альпійскага пояса і ахоплівае вобласць вечных снягоў і ледавікоў; для яго характэрны ландшафты халодных высакагорных камяністых, ледавіковых і снежных пустэльняў.Альпы // . Снегавая лінія ў Альпах знаходзіцца на вышыні ад каля 2500 м на паўночным захадзе да 3500 м у найбольш сухіх унутраных і ўсходніх раёнах.

Нівальны клімат уласцівы ледавіковым покрывам Антарктыды і Грэнландыі, а таксама некаторым іншым палярным і горным раёнам Зямлі.

Літаратура

— Электронная версія. Андрыеўская З. Я., Галай І. П. Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік. — Мінск : Народная асвета, 1994. — 367 с. — Электронная версія. Альпы // .

Катэгорыя:Клімат