Завеса — адна з дзвюх металічных пласцін, якімі прымацоўваюцца да вушака дзверы або аконныя рамы.

Дзвярныя завесы — тып ; выраб для мацавання дзвярэй да , які забяспечвае адчыненне і зачыненне. Дзвярныя завесы адрозніваюцца па спосабе ўстаноўкі, кірунку адчынення, і масе дзвярэй.

Гісторыя

Самую раннюю вядомую прыладу для павароту дзвярэй знайшлі на варотах Хатусы, сталіцы Хецкага царства (тэрыторыя сучаснай Турцыі). Гэта былі не звыклыя нам завесы, а каменныя пазы (гнёзды) у сцяне, у якія ўстаўляліся штыры саміх дзвярэй. На паўднёвых брамах Хатусы (асабліва на Каралеўскіх і Львіных варотах) да гэтага часу захаваліся такія элементы ніжняга парога, якія дэманструюць высокае інжынернае майстэрства тагачасных будаўнікоў.

Найстаражытная завеса, створаная як асобны механізм, а не проста адтуліна ў камені, датуецца 760—650 гадамі да н.э. Яе знайшлі ў Егіпце, у фараона ў Мэмфісе. Яна была зроблена з бронзы і мела вялікія памеры (каля 45 см), каб утрымліваць масіўныя кедравыя дзверы.

У Старым Запавеце згадваецца, што для ўнутранага памяшкання (каля 970 г. да н.э.) былі зроблены дзверы і «гнёзды» (завесы) з золата. Гэта адно з першых пісьмовых сведчанняў выкарыстання каштоўных металаў для такіх механізмаў.

Рымляне, якія ўдасканалілі канструкцыю завес (яны звалі іх cardines), настолькі сур’ёзна ставіліся да гэтага вынаходства, што нават прыдумалі багіню па імені . Яна лічылася заступніцай дзвярных і мэблевых завесМ. Б. Ладыгин, О. М. Ладыгина Краткий мифологический словарь — М.: Издательство НОУ «Полярная звезда», 2003.

Канструкцыя рымскіх завес падобная на сучасную — з воссю і картамі, якія мацуюцца збоку дзвярэй. Яны выкарыстоўваліся ў самых розных пабудовах — ад масіўных храмавых дзвярэй да лёгкіх бытавых канструкцый.

Для вырабу завес рымляне выкарыстоўвалі ў асноўным бронзу і жалеза. Дарагая бронза ішла на завесы ў грамадскіх будынках, храмах, дамах патрыцыяў, багатых плебеяў і вольнаадпушчанікаў. Завесы з жалеза прымяняліся ў жыллі беднякоў, гаспадарчых пабудовах.

Да шырокага распаўсюджання металічных завес беднякі выкарыстоўвалі звычайныя скураныя рамяні з спражкамі, каб падвешваць дзверы. Металічныя ж завесы доўгі час былі раскошай, даступнай толькі шляхты, з-за высокага кошту матэрыялаў і працы кавалёў.

Каля XVII росквіту дасягнула вытворчасць мастацкіх каваных завес. Кавалі ператваралі чыста функцыянальны элемент у сапраўдны твор мастацтва: завесы ўпрыгожвалі раслінным арнаментам, завіткамі, «кучарамі» і нават фігуркамі жывёл. У Еўропе, асабліва ў Германіі і Англіі, каваныя завесы з раслінным узорам былі візітнай карткай багатых дамоў і ратуш. Кожны такі элемент быў унікальны, бо вырабляўся ўручную. З прыходам прамысловай рэвалюцыі гэтая традыцыя амаль знікла, але сёння мастацкае каванне завес ізноў запатрабавана ў рэстаўрацыі і аўтарскім будаўніцтве.

Сапраўдны бум вытворчасці завес адбыўся падчас прамысловай рэвалюцыі. Менавіта тады, дзякуючы масавай вытворчасці і стандартызацыі, завесы сталі даступныя для звычайных дамоў, а не толькі для палацаў і храмаў.

Нямецкі каваль Чарльз Хагер, які эміграваў у ЗША, адыграў ключавую ролю ў эвалюцыі завес. Спачатку ён рабіў іх для дзвярэй фургонаў, а ў 1899 годзе яго кампанія распрацавала пятлю з , што зрабіла ход дзвярэй значна больш плыўным.

На беларускіх землях сяляне доўгі час карысталіся старадаўнім спосабам навешвання дзвярэй на калаўроце (на бегунах, на пятцы). З канца XIX стагоддзя сталі пашырацца металічныя завесы. С. 76.

Уразная пятля (butt hinge), якая хаваецца ў тарцы дзвярэй і вушаку, пакідаючы бачным толькі шарнір, увайшла ва ўжытак прыкладна ў 1900 годзе. Да гэтага стагоддзямі выкарыстоўваліся накладныя Т-падобныя і раменные завесы.

Сучаснасць Сучасная канструкцыя ўтоенай завесы (для дзвярэй з чвэрцю) была запатэнтавана аўстрыйскім кавалём у 1958 годзе. Ён назваў іх «Anuba».

У 1964 годзе кампанія Blum, заснаваная Ю. Блюмам, пачала вытворчасць утоеных завесаў сучаснага тыпу. Часам іх называюць еўразавесамі, паколькі яны былі распрацаваны ў Еўропе з выкарыстаннем метрычных стандартаў. Іх галоўная перавага — здольнасць цалкам хавацца за дзверцамі шафы, пакідаючы бачнай толькі ўнутраную частку механізму, што забяспечвае чысты і акуратны вонкавы выгляд мэблі.

Пазней, у 1984 годзе, італьянская кампанія Otlav дадала ў іх шарык для плаўнасці ходу, а ў 1987 годзе стварыла першую 3D-рэгулюемую мадэль.

Крыніцы

Катэгорыя:Дзвярная фурнітура Катэгорыя:Металічныя канструкцыі