У́мбай (), таксама вядомы як Сіясі і Рук — вулканічны востраў у Ціхім акіяне, знаходзіцца паміж астравамі Новая Гвінея (ад яго аддзелены пралівам Віцязь) і Новая Брытанія (ад яго аддзелены пралівам Дампір). Адміністрацыйна ў складзе правінцыі Маробэ рэгіёна Мамасэ дзяржавы Папуа — Новая Гвінея.
Старажытны вулканічны масіў эліптычнай формы памерамі 49 на 27 км. У паўночна-заходняй частцы вострава месціцца група патухлых вулканаў, у яе цэнтры знаходзіцца конус Тало — базальтавы стратавулкан вышынёй 1390 м (паводле іншых звестак — 1548 м) і два кратары, запоўненыя азёрамі Соал і Барык. Каля іх падножжа выходзіць мноства гарачых крыніц. Востраў імаверна ўзнік у эпоху галацэну. Плошча сушы — 930,2 км².United Nations Environment Program,
Каля паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжа Умбая месціцца 18 малых астравоў, з іх заселены толькі сем. Жыхары гэтых астравоў займаюцца традыцыйным бартарным гандлем: дастаўляюць па моры на сваіх каноэ свіней, гаршкі і драўляныя міскі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Маробэ Катэгорыя:Папуа — Новая Гвінея Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна