Балбі () — стратавулкан на востраве Бугенвіль аднайменнай правінцыі Папуа-Новая Гвінеі.
Самы высокі вулкан на востраве (2715 метраў). Ныйвышэйшы пункт Саламонавых астравоў. Складаецца з купалоў, якія злучыліся. Ёсць некалькі пабочных конусаў, кратараў, якія складаюцца з андэзітавых парод. Схілы вулкана лясістыя, пакрытыя бамбукам і іншымі дрэвамі.
Мясцовыя першабытнікі паведамлялі аб вывяржэнні, якое адбылося ў XIX стагоддзі, аднак гэтыя дадзеныя не пацвердзіліся. Таксама памылкова паведамлялася вулканічнай абсерваторыяй у Рабауле аб вывяржэнні вулкана ў 2008 годзе, але спадарожнікавыя апараты не зафіксавалі гэтыя дадзеныя. Катэгорыя:Стратавулканы