Аменцыя (ад  — вар’яцтва) — від зацямнення свядомасці (фрагментарнасць успрымання, бязладнае мысленне, узбуджэнне, потым амнезія). У клінічную псіхіятрыю дадзенае паняцце ўведзена Тэадорам Мейнертам у 1890 годзе. У працах Мейнерта аменцыя разглядалася як асобная назалагічная адзінка — асаблівая форма вострага псіхозу. Паводле даследаванняў Карла Бонхёфера (1912), аменцыя адносіцца да экзагенных тыпаў рэакцый. Літаратура

Катэгорыя:Псіхапаталагічныя сіндромы