Амерыканская энцыклапедыя, «Амерыкана» () — універсальная энцыклапедыя ў ЗША. 1-е выданне выйшла ў Філадэльфіі ў 1829—33 гадах (т. 1—13; складальнік Фрэнсіс ​Лібер). З 1903 года выдаецца ў Нью-Ёрку (т. 1—16, 1903—04; з 1918 года перавыдаецца ў 30 тамах). Змяшчае каля 70 тысяч артыкулаў па гуманітарных, прыродазнаўчых і дакладных навуках, тэхніцы, эканоміцы, палітыцы. Асабліва падрабязны матэрыял прыводзіцца пра ЗША і іншыя краіны Амерыкі. Большасць артыкулаў — сціслыя даведкі-дэфініцыі; грунтоўныя агляды даюцца пра асобныя краіны, усе стагоддзі новай эры (ад 1-га да 20-га), выдатныя творы сусветнай літаратуры, музыкі, філасофіі і эканомікі, амерыканскіх палітычных дзеячаў і інш. Найбольш складаныя артыкулы маюць невялікія слоўнікі тэрмінаў. Том 30 змяшчае ілюстраваную храналогію сусветных падзей за апошнія 5 гадоў і алфавітны індэкс — больш за 350 тыс. тэрмінаў і слоў, што выкарыстаны ў артыкулах Амерыканскай энцыклапедыі. З 1923 года ў дадатак да Амерыканскай энцыклапедыі выдаецца 1-томны штогоднік. Літаратура

Катэгорыя:Універсальныя энцыклапедыі