Бамус — вулкан на востраве Новая Брытанія, які ўваходзіць у склад Правінцыя Заходняя Новая Брытанія, у Папуа - Новая Гвінея.

Стратавулкан (вышыня 2248 метраў). Знаходзіцца на паўднёвы захад ад вулкана Улавун, за 16 кіламетраў ад заліва Штэцін. У мясцовым фальклоры, Бамус называюць старэйшым сынам бацькі Улавуна. Кратар вулкана каля 800 метраў у дыяметры, утвораны на купале і больш ранніх кратарах, якія складаюцца з базальтаў. Верхні вулканічны пласт складзены пераважна андэзітамі. Каля паўднёвага падножжа вулкана знаходзяцца 2 пабочныя конусы, кратары якіх дасягаюць 1,5 кіламетра дыяметра. У вярхоўях вулкана размяшчаюцца радовішчы серы і актыўныя фумаролы. З расколін вулкана выходзяць пары, якія бачныя з боку акіяна.

У ліпені 2006 года адбылося вывяржэнне вулкана. Да гэтага ён лічыўся спячым і больш за 120 гадоў не вывяргаўся. Схілы вулкана да вышыні 2000 метраў пакрыты густым зараснікамі папараці і трапічным лесам. Усяго ў эпоху галацэну вулкан вывяргаўся каля 5 разоў.