Аляксандр Аляксандравіч Шпакоўскі (? — не раней за 1914) — беларускі і літоўскі архітэктарА. В. Берташ. Православное храмостроительство на территории современной Литвы в начале XX в..

Біяграфія

Паходзіў з патомнай смаленскай шляхты і быў сынам вядомага вынаходніка і хроснікам імператара Аляксандра IIА. А. Шпаковский //Вестник Виленского Свято-Духовского братства. 1913. № 13/14. С. 266—268.

Пасля заканчэння курса скончыў Інстытут грамадзянскіх інжынераў у Санкт-Пецярбургу.

У кастрычніку 1901 года паступіў у Міністэрства ўнутраных спраў на пасаду малодшага архітэктара Валынскага губернскага кіравання. У студзені 1902 года пераходзіць на пасаду губернскага архітэктара Ковенскага губернскага кіравання. У бытнасць сваю на гэтай пасадзе ў 1905—1906 годзе пабудаваў па даручэнні генерал-губернатара будынак Браслаўскай сельскай бальніцы, якая паслужыла потым тыпам гэтага віду пабудоў для усіх лякарняў Ковенскай губерні, правёў рамонт храмаў Пажайскага Успенскага манастыра, рамонт Ковенскай Крыжовай царквы і ўзвёў храм у Дрысвятах.

У 1906 годзе перавёўся на тую ж пасаду ў Віленскую губерню з прызначэннем епархіяльным архітэктарам. На гэтай пасадзе ён нязменна заставаўся да 1912 года, каардынуючы і асабіста праектуючы царкоўныя аб’екты на вялізнай тэрыторыі, якая ўключала Віленскую, часткі Полацкай і суседніх сумежных губерняў. У прыватнасці ён пабудаваў храмы у Дукштах і Ковенскай губерні, у Блошніках, Іказні, Празароках, Галубічах, Новых Свянцянах, Забор’і, Сітцах, Падброддзі Віленскай губерні, зрабіў аздабленне і перабудову Свята-Духава манастыра ў Вільні і гэтак далей.

У 1912 годзе пакінуў пасаду епархіяльнага архітэктара і загадваў рэмонтам храма ў Біржах, пабудовай храма ў Аляксандраўскім Ковенскай губерні і ў сядзібе Правожы Лідскага паветаЗнаходзілася непадалёк ад в. Забалаць Воранаўскага раёна, цяпер не існуе..

Творчасць

Усяго за гады сваёй афіцыйнай епархіяльнай службы Аляксандр Шпакоўскі паспеў спраектаваць, перабудаваць ці асабіста пракантраляваць узвядзенне 24 праваслаўных храмаў у рэгіёне. Сярод самых вядомых яго прац:

Свята-Мікалаеўская царква ў Іказні (1905) Свята-Петра-Паўлаўская царква ў Дрысвятах (1908) ў (1908) у Новых Свянцянах ў пасёлку (1909) Свята-Петра-Паўлаўская царква ў Празароках (1909)) ў Паброддзі (1910) ў Дукштах ў Вільні (1911) Свята-Мікалаеўская царква ў Калінавым (Блошніках) (1912) Свята-Успенская царква ў Шаркаўшчыне (1912) Свята-Георгіеўская царква ў Сітцах (1913) Свята-Раства-Багародзіцкая царква ў Галубічах (1914) Свята-Мікалаеўская царква ў Забор’і (1914) ў Новым Месце (Аляксандраўскім) — не завершаны, не захаваўся

Крыніцы

Спасылкі

А. В. Берташ. Православное храмостроительство на территории современной Литвы в начале XX в.

Катэгорыя:Літоўскія епархіяльныя архітэктары Катэгорыя:Архітэктары Літвы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Ковенскія губернскія архітэктары Катэгорыя:Віленскія губернскія архітэктары