Франсуа Віктор Альфонс Алар (; ) — французскі гісторык. Замежны член-карэспандэнт Расійскай АН (з 1924).
Біяграфія Па адукацыі філолаг. Даследчык французскай рэвалюцыі 1789—94. У 1886—1922 гадах узначальваў кафедру гісторыі Рэвалюцыі ў Сарбоне. У працы «Палітычная гісторыя Французскай рэвалюцыі. Паходжанне і развіццё дэмакратыі і рэспублікі» (1901) разглядаў ход рэвалюцыі з пазіцый ідэйнай барацьбы, лічыў перыяд Консульства працягам рэвалюцыі. З пачатку 1900-х г. даследаваў праблемы эканамічнай і сацыяльнай гісторыі рэвалюцыі.
Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Гісторыкі Францыі