Фельетон — жанр мастацка-публіцыстычнай літаратуры — газетны або часопісны артыкул на злабадзённую тэму, у якім выкарыстаны гумарыстычныя і сатырычныя прыёмы выкладання (іронія, сарказм). Яму ўласціва экспрэсіўнае выяўленне аўтарскага стаўлення. Бывае празаічны і вершаваны, у форме ліста, дзённіка, даклада, маналога і г.д.

У французскай газеце «Journal des Débats» так з 1800 года называўся ўкладзены спецыяльны лісток для тэатральнай хронікі, рэцэнзій, паведамленняў пра моду і інш., потым у 1803 годзе змяніўся фармат газеты — падоўжыўся данізу, і так стала называцца ніжняя дадатковая частка, адасобленая «лініяй адрэзу» (белым пропускам).

У далейшым тэрмін атрымаў двайное значэнне: літаратурны матэрыял «падвалу» ўнізе старонкі; літаратурны твор малой формы публіцыстычна-злабадзённага характару, памешчаны ці ўнізе газеты, ці ў дадатковых частках часопіса. Іменна ў другім значэнні гэты тэрмін замацаваўся спачатку ў Францыі, потым у Германіі і Расійскай імперыі.

Мяжуючы з мастацкай літаратурай, фельетон карыстаўся багаццем яе выяўленчых сродкаў (гіпербала, гратэск, каламбур і інш.), меў уласныя разнавіднасці — дакументальны (паказ канкрэтных людзей і фактаў), праблемны (абмеркаванне важных грамадскіх пытанняў).

На ўкраінскай мове адзін з заснавальнікаў жанру — Уладзімір Самойленка, вядомыя Астап Вішня, Сцяпан Алейнік і інш. Найбольш значныя здабыткі беларускай літаратуры ў гэтым жанры звязаны з імёнамі Кандрата Крапівы, Кузьмы Чорнага, Міхася Лынькова, Пімена Панчанкі, Максіма Лужаніна, Андрэя Макаёнка, Уладзіміра Корбана, Ніла Гілевіча, а таксама Анатоля Зэкава.

Літаратура фельетон Фельетон // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 16. — С. 350. Документально-хронікальний фейлетон // Літературознавча енциклопедія : у 2 т. / авт.-уклад. Ю. І. Ковалів. — Київ : ВЦ «Академія», 2007. — Т. 1 :А — Л. — С. 294. Фейлетон // Літературознавча енциклопедія : у 2 т. / авт.-уклад. Ю. І. Ковалів. — Київ : ВЦ «Академія», 2007. — Т. 2 :М — Я. — С. 527. Фейлетон // Лексикон загального та порівняльного літературознавства / голова ред. А. Волков. — Чернівці : Золоті литаври, 2001. — С. 591. — 634 с.

Катэгорыя:Літаратурныя жанры