Нота Хаімавіч Ноткін (Нота Шкловер, Натанзон Хаімавіч Ноткін) — беларускі і расійскі прадпрымальнік, купец і грамадскі дзеяч, знаны як ахоўнік праў і інтарэсаў яўрэйскага насельніцтва ().
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Шклове ў яўрэйскай сям’і. Купец.
Шклоў у канцы XVIII стагоддзя дзякуючы графу Сямёну Зорычу стаў квітнеючым гандлёвым і культурным цэнтрам. Там Ноткін стаў буйным купцом і падрадчыкам.
Да Першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 быў купцом у Магілёве і за плённую камерцыйную дзейнасць атрымаў ад польскага караля чын надворнага саветніка.
Ён забяспечваў пастаўкі для двара графа Зорыча, а затым стаў буйным пастаўшчыком («фактарам») войска князя Рыгора Пацёмкіна падчас руска-турэцкай вайны. Пазней ён лічыўся купцом 1-й гільдыі ў Адэсе.
Пасля смерці Пацёмкіна дзяржаўная казна была вінна Ноткіну вялізныя сумы за пастаўкі, што прывяло яго да часовага банкруцтва. У 1797 годзе з рэкамендацыйным лістом ад графа Зорыча ён адправіўся ў Санкт-Пецярбург, каб вярнуць даўгі казны.
Апынуўшыся ў сталіцы, Н. Ноткін выкарыстоўваў свае сувязі з вышэйшымі чыноўнікамі (уключаючы генерал-пракурора князя А. Куракіна і паэта Г. Дзяржавіна) для прасоўвання інтарэсаў свайго народа.
Ён прапанаваў так званы «Праект Ноткіна» (1797). Ноткін падаў ураду маштабны праект рэформ. Ён прапаноўваў далучыць яўрэяў да прадукцыйнай працы: перасяляць іх на пустыя ўрадлівыя землі Прычарнамор’я, навучаць земляробству, авечкагадоўлі, а таксама засноўваць фабрыкі (суконныя, парусінавыя), дзе працоўнымі будуць самі яўрэі. Многія яго ідэі пазней ляглі ў аснову стварэння яўрэйскіх земляробчых калоній на поўдні імперыі.
Ноткін актыўна змагаўся супраць планаў Г. Дзяржавіна і іншых чыноўнікаў выселіць яўрэяў з вёсак без прадастаўлення ім альтэрнатыўных крыніц даходу.
Паколькі справы Ноткіна былі цесна звязаны з беларускімі землямі, якія ўвайшлі ў склад Расіі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, ён актыўна інвеставаў у нерухомасць. Манументальны каменны дом на Санкт-Пецярбургскай вуліцы ў Віцебску, які ён пабудаваў да 1798 года, стаў сімвалам яго багацця і статуса ў рэгіёне. З-за фінансавых цяжкасцяў, выкліканых даўгамі казны, Ноткін здаў, а пазней прадаў гэты будынак дзяржаве пад размяшчэнне першай віцебскай друкарні і губернскіх ведамстваў.
У 1803 годзе ўвайшоў ва ўрадавы , створаны для распрацоўкі заканадаўства аб правах яўрэяў. З’яўляўся адным з заснавальнікаў рэлігійнай абшчыны Санкт-Пецярбурга.
Дзякуючы яго клопатам абшчына атрымала ў 1802 годзе ўчастак пад першыя яўрэйскія могілкі на тэрыторыі Волкаўскіх могілак (на якіх ён і быў пахаваны).
Крыніцы
Літаратура
David E. Fishman, Russia’s First Modern Jews: The Jews of Shklov (New York, 1995) *Iulii Gessen, Evrei v Rossii (St. Petersburg, 1906) Samuel Leib Zitron, Shtadlonim: Interesante yidishe tipn fun noentn over (Warsaw, 1926).
Спасылкі
Катэгорыя:Постаці іўдаізму Катэгорыя:Прадпрымальнікі паводле алфавіта