Аб’яднаныя ірландцы (United Irishmen) — ірландская палітычная арганізацыя ў 1791—98 гадах. Створана ў г. Белфаст Тэабальдам Тонам, Эдвард Фіцджэралдам, Т.Раселам і іншымі з мэтай дасягнення свабоды каталіцкага веравызнання, правядзення (разам з пратэстантамі) парламенцкай рэформы. З 1794 года ператварылася ў падпольны рух за незалежнасць Ірландыі. Вяла перамовы з рэвалюцыйнай Францыяй аб ваеннай дапамозе. Напярэдадні запланаванага на 1798 год паўстання лідары «Аб’яднаных ірландцаў» былі арыштаваны, што пазбавіла паўстанцаў цэнтралізаванага кіраўніцтва. Толькі ў графстве Уэксфард яны захапілі частку тэрыторыі, але не ўтрымалі яе. Паўстанне пацярпела крах. Літаратура
Катэгорыя:Гісторыя Ірландыі