Таццяна Дзмітрыеўна Логінава () — беларускі кінааператар.

Біяграфія Скончыла Усесаюзны інстытут кінематаграфіі (1971). З 1971 года на кінастудыі «Беларусьфільм». Арганізатар і дырэктар відэакінастудыі «Таццяна» (з 1991 года). Аператарскай манеры ўласціва стварэнне паэтычнай атмасферы дзеяння. На кінастудыі «Беларусьфільм» зняла мастацкія фільмы «Антыквары» (1972), «Вянок санетаў» (прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1978), «Берагі» (абодва 1977), «Дзікае паляванне караля Стаха» (1980), «Знак бяды» (1988) і іншыя; на студыі «Таццяна» — мастацкі «Пейзаж з трыма купальшчыцамі» (1991, сумесна са студыяй «Патмас»), дакументы «5 хвілін да кахання» (1993, з М.​Сідорчанка), «Мастак Барыс Забораў» (1995). Аператар тэлефільмаў «Там удалечыні за ракой» (1971), «Ясь і Яніна» (1974), «Чорны замак Альшанскі» (1984) і інш. Фільмы на іншых кінастудыях: «Юнацтва генія» (1982, Дзяржаўная прэмія СССР 1984), «Назіральнік», «Дзіцячая пляцоўка» (абодва 1989), «Поўня» (1990), «Кветкі ад пераможцы» (1999).

Літаратура

Катэгорыя:Члены Беларускага саюза кінематаграфістаў