Авіяль, авіяцыйны алюміній — сплаў на аснове алюмінію. Змяшчае (у %) 0,45—0,9 магнію, 0,5—1,2 крэмнію, 0,2—0,6 медзі, 0,15—0,35 марганцу ці хрому. Высокапластычны, каразійнаўстойлівы, здавальняючай механічнай трываласці (павышаецца гартаваннем і штучным старэннем), добра паліруецца. Ідзе на выраб складаных па форме прасаваных і штампаваных дэталяў (лопасцяў вінтоў верталётаў, элементаў будаўнічых канструкцый і іншага).

Літаратура

Катэгорыя:Сплавы алюмінію