Марсель Дзюшан (, 28 ліпеня 1887, Бленвіль-сюр-Крэвон — , Нёі-сюр-Сен) — французскі і амерыканскі мастак, тэарэтык мастацтва, які стаяў ля вытокаў дадаізму і сюррэалізму. Творчая спадчына адносна невялікая, аднак дзякуючы арыгінальнасці сваіх ідэй Дзюшан лічыцца адной з самых уплывовых фігур у мастацтве XX стагоддзя. Яго творчасць аказала ўплыў на фарміраванне такіх напрамкаў у мастацтве другой паловы XX стагоддзя, як поп-арт, мінімалізм, канцэптуальнае мастацтва, і інш. У снежні 2004 года ў выніку апытання сярод брытанскіх прафесіяналаў у мастацтве, «Фантан» Дзюшана быў прызнаны найвялікшым творам XX стагоддзя.
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі Францыі Катэгорыя:Мастакі ЗША