__NOTOC__
25 красавіка — сто пятнаццаты (сто шаснаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі thumb|Будаўніцтва Суэцкага канала 1457 да н.э.: Егіпецкі фараон Тутмос III з XVIII-й дынастыі перамог кіраўніка Кадзеша ў бітве пры Мегіда і пачаў аблогу Мегіда. 1719: Выйшла першае выданне рамана Даніэля Дэфо пра Рабінзона Круза. 1792: У Францыі ўпершыню ў якасці прылады пакарання выкарыстана гільяціна. 1859: Пачалося будаўніцтва Суэцкага канала. 1918 Фракцыя «Менскага беларускага прадстаўніцтва» на пасяджэнні Рады БНР ініцыявала прыняцце тэлеграмы кайзеру Вільгельму II, у якой заяўлялася, што будучыню Беларусі яны бачаць пад апекай германскай дзяржавы. 1937: Адкрыццё Беларускай дзяржаўнай філармоніі. 1943: Савецкі Саюз разарваў дыпламатычныя адносіны з польскім урадам у эміграцыі. 1945: На Эльбе каля Таргаў сустрэліся часткі войскаў СССР і ЗША. 1982: Брытанскія сілы высадзіліся на востраве Паўднёвая Георгія, які раней быў захопленым аргенцінцамі. 1991: Удзельнікі палітычнай стачкі ў Оршы блакіравалі чыгуначны вузел. 2005: Балгарыя і Румынія падпісалі дагавор аб далучэнні да Еўрасаюза. 2015: Разбурана землетрасеннем вежа Дхарахара ў Катманду, якая ўваходзіла ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. 2026: Падчас узброеных сутыкненняў у Малі загінуў міністр абароны Садзіё Камара.
Нарадзіліся
32: Марк Сальвій Атон, імператар рымскі 1214: Людовік IX, кароль Францыі 1284: Эдуард II, кароль Англіі 1433: Юрый Дзмітрыевіч Звенігародскі, вялікі князь маскоўскі, звенігародскі і галіцкі 1599: Олівер Кромвель, лорд-пратэктар Англіі, Шатландыі і Ірландыі (пам. 3.9.1658) 1608: Гастон Арлеанскі, герцаг Анжуйскі 1818: Фёдар Буслаеў, гісторык рускай мовы (пам. 12.8.1897) 1874: Гульельма Марконі, італьянскі радыётэхнік і прадпрымальнік, адзін з вынаходнікаў радыё (пам. 20.7.1937) 1920: Жан Кармэ, французскі акцёр 1921: Карэл Апель, нідэрландскі мастак 1922: Томас Мальданада, аргенцінскі мастак і дызайнер 1929: Івет Уільямс, новазеландская лёгкаатлетка 1939: Зінаіда Бандарэнка, беларуская тэлевядучая 1941: Бертран Тавернье, французскі кінарэжысёр і сцэнарыст 1941: Айлі Вінт, эстонская мастачка 1945: Б’ёрн Крысціян Ульвэус, шведскі спявак, музыкант, кампазітар. Адзін з заснавальнікаў квартэта ABBA. 1946: Уладзімір Жырыноўскі, расійскі палітычны дзеяч 1947: Ёхан Кройф, нідэрландскі футбаліст і трэнер
Памерлі
1196: Альфонса II Цнатлівы, кароль Арагонскі 1295: Санча IV Кастыльскі, кароль Кастыліі і Леона 1342: Бенедыкт XII, Папа Рымскі 1566: Луіза Лабэ, французская паэтэса 1595: Тарквата Таса, італьянскі паэт 1744: Андэрс Цэльсій, шведскі астраном і фізік (нар. 27.11.1701) 1800: Уільям Купер, англійскі паэт 1886: Эжэн Ізабэ, французскі мастак-марыніст 1899: Герман Вісліцэнус, нямецкі мастак 1911: Эміліа Сальгары, італьянскі пісьменнік 1938: Мікалай Гікала, савецкі палітык (нар. 20.3.1897) 1949: Янкель Адлер, мастак 1950: Гуд'ёўн Самуэльсан, ісландскі архітэктар 1960: Ільмары Крон, фінскі кампазітар, музыказнавец 1969: Маргарыта Ксіргу, іспанская актрыса 1972: Віктар Войтанка, беларускі грамадскі дзеяч, лекар, святар (нар. 6.11.1912) 1976: Кэрал Рыд, брытанскі кінарэжысёр 1978: Зента Маўрыня, латышская пісьменніца 1987: Петэр Дамберг, ліўскі паэт і празаік 1995: Джынджэр Роджэрс, амерыканская актрыса 2008: Энрыка Данаці, амерыканскі мастак 2018: Майкл Андэрсан (рэжысёр) 2021: Джон Конрадс, аўстралійскі плывец, алімпійскі чэмпіён
Святкуюць : Дзень вызвалення Сіная : Дзень вызвалення ад фашызму : Дзень свабоды : Дзень Карэйскай Народнай Арміі : Дзень нацыянальнага сцяга : Дзень сцяга Дзень ДНК
425