Аляксандр Гутар (нар. , ) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Мінск». Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2013—2021).

Клубная кар’ера Аляксандр з’яўляецца выхаванцам футбольнай школы СДЮШАР «Дынама» горада Мінска.

БАТЭ У 2006 годзе перайшоў у БАТЭ, дзе выступаў за дублюючы склад. З 2011 года, пасля пераходу ва ўкраінскі «Севастопаль» Сяргея Верамко, стаў асноўным галкіперам клуба. Дзякуючы добрай гульні быў уключаны БФФ у спіс 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі, а таксама стаў найлепшым іграком Беларусі ў 2011 годзе. Нягледзячы на гэта, на наступны сезон БАТЭ ўзмацніўся брамнікам гродзенскага «Нёмана» Андрэем Гарбуновым, які амаль адразу выцясніў са складу Аляксандра.

Судовая справа з БАТЭ 22 снежня 2012 года брамнік, з-за незадаволенасці колькасцю выступаў у матчах клуба, накіраваў у БФФ ліст з просьбай скасаваць разлічаны да 2015 года кантракт з БАТЭ ў аднабаковым парадку. Пасля пасяджэння па справе Гутара бакі атрымалі магчымасць мірным шляхам урэгуляваць канфлікт. 22 студзеня Аляксандр атрымаў дазвол на скасаванне кантракта з БАТЭ з выплатай кампенсацыі клуба ў памеры 180 тысяч долараў. Згодна з рашэннем кампенсацыю можа таксама выплаціць клуб, які набудзе іграка. БАТЭ выказаў сваю пазіцыю з нагоды вердыкту БФФ, падаўшы апеляцыю па рашэнні камітэту федэрацыі ў футбольны арбітраж, выступаючы за перагляд сумы кампенсацыі. 30 студзеня футбаліст афіцыйна звольніўся з БАТЭ, атрымаўшы статус умоўна свабоднага агента. У лютым 2014 года спартыўны арбітражны суд у Лазане адмяніў рашэнне футбольнага арбітражу БФФ і абавязаў Гутара выплаціць БАТЭ каля 230 тысяч долараў.

«Дынама» Мінск З 1 лютага 2013 года трэніраваўся ў складзе мінскага «Дынама», з якім 19 лютага падпісаў кантракт на тры гады.

У складзе «Дынама» адразу стаў асноўным брамнікам, але часам паказваў няўпэўненую гульню. Пасля мачту з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» 21 ліпеня 2013 года, калі з-за памылак Гутара «Дынама» саступіла 1:2, трапіў на лаўку запасных, а месца ў аснове заняў Аляксандр Суліма. Пасля матча з «Нёманам» 1 верасня 2013 года Суліма быў адпраўлены ў дубліруючы склад, а Гутар зноў заняў месца асноўнага брамніка.

Сезон 2014 распачаў у якасці асноўнага брамніка. Пачынаючы са жніўня 2014 стаў чаргавацца ў стартавым складзе дынамаўцаў з Сяргеем Ігнатовічам. У пачатку сезона 2015 на некаторы час саступіў месца ў браме Васілю Хамутоўскаму, але неўзабаве зноў стаў асноўным брамнікам мінчан. 15 жніўня 2015 года, захаваўшы ў недатыкальнасці браму ў матчы з салігорскім «Шахцёрам» (1:0), дасягнуў адзнакі ў 100 «сухіх» матчаў на вышэйшым узроўні і тым самым уступіў у беларускі клуб «сухіх» брамнікаў.

У кастрычніку 2015 года падоўжыў кантракт з «Дынама» на адзін год. У сакавіку 2016 года быў абраны капітанам каманды. Улетку 2016 года ў якасці свабоднага агента пакінуў «Дынама».

«Арэнбург» 30 чэрвеня 2016 года стала вядома аб пераходзе Гутара ў склад дэбютанта расійскай Прэм’ер-лігі — клуба «Арэнбург». У другой палове 2016 года трывала гуляў у аснове «Арэнбурга», але ў 2017 годзе ўжо не з’яўляўся на полі, заставаўся другім брамнікам. Па выніках сезона 2016/17 «Арэнбург» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, і Гутар пакінуў клуб у якасці свабоднага агента.

«Тосна» 14 чэрвеня 2017 года было абвешчана аб падпісанні Гутарам кантракта з клубам «Тосна», які ўпершыню выйшаў у расійскую Прэм’ер-лігу. Аднак, не здолеў стаць асноўным брамнікам, і ўжо 4 верасня 2017 года, так і не згуляўшы ніводнага матча за «Тосна», па пагадненні бакоў пакінуў клуб.

«Чарнаморац» Неўзабаве пасля зыходу з «Тосна» далучыўся да адэскага «Чарнаморца», які незадоўга да таго ўзначаліў беларускі трэнер Алег Дулуб. У складзе «Чарнаморца» стаў асноўным брамнікам, дапамог камандзе пакінуць апошні радок турнірнай табліцы. У снежні 2017 года разарваў кантракт з адэскім клубам.

«Дынама» Брэст У лютым 2018 года падпісаў аднагадовы кантракт з брэсцкім «Дынама», дзе стаў асноўным брамнікам. У студзені 2019 года падоўжыў кантракт на сезон 2019. У сезоне 2019 заставаўся асноўным брамнікам брэсцкай каманды, дапамог ёй стаць чэмпіёнам краіны, а сам быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату.

«Шахцёр» У студзені 2020 года, пакінуўшы «Дынама» па заканчэнні кантракта, перайшоў у салігорскі «Шахцёр». Стаў асноўным брамнікаў каманды, з якой другі раз запар стаў чэмпіёнам краіны і найлепшым брамнікам чэмпіянату. У сезоне 2021 заставаўся асноўным брамнікам салігарчан, хоць часам саступаў месца ў складзе Сяргею Чэрніку, і зноў стаў чэмпіёнам Беларусі. У студзені 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Шахцёрам».

«Аксу» У сакавіку 2023 года, правёўшы год без клуба, далучыўся да казахстанскага «Аксу». Згуляў у трох матчах чэмпіянату Казахстана, пасля стаў заставацца на лаўцы запасных. У ліпені 2023 года пакінуў клуб.

Вяртанне ў БАТЭ У жніўні 2023 года падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ. Быў рэзервовым брамнікам, толькі аднойчы згуляў у афіцыйным матчы — 7 лістапада 2023 года ў Кубку Беларусі супраць «Астраўца» (3:1). У студзені 2024 года пакінуў БАТЭ.

«Мінск» У студзені 2024 года афіцыйна быў дапушчаны да прафесійнай дзейнасці спартсмена ў Беларусі камісіяй пры Генпракуратуры. У пачатку 2024 года сярод магчымых новых клубаў Гутара называліся мазырская «Славія» і «Іслач», аднак да сярэдзіны сезона брамнік заставаўся без каманды.

У чэрвені 2024 года ў якасці свабоднага агента папоўніў склад «Мінска».

Міжнародная кар’ера Аляксандр з’яўляецца бронзавым прызёрам моладзевага чэмпіянату Еўропы 2011 года, а таксама браў удзел у Алімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане. У студзені 2012 года брамнік быў выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі на таварыскую сустрэчу супраць зборнай Венгрыі. Еўрарадыё</ref>. Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай 25 сакавіка 2013 года ў таварыскай гульні супраць зборнай Канады.

Асабістае жыццё Аляксандр жанаты са спявачкай гурта «Las Vegas» Марынай Някрасавай. Іхняя сустрэча адбылася на мерапрыемстве ўшаноўвання БАТЭ з нагоды чарговай перамогі ў чэмпіянаце краіны, дзе «Las Vegas» была запрошана ў якасці гасцей.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі (8): 2008, 2009, 2010, 2011, 2012, 2019, 2020, 2021 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2014, 2015 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2013 Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2010, 2018 Уладальнік Суперкубка Беларусі (5): 2010, 2011, 2018, 2019, 2021 Бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропы 2011 Найлепшы футбаліст Беларусі: 2011 Найлепшы брамнік чэмпіянату Беларусі (3): 2011, 2019, 2020 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (5): 2011, 2014, 2015, 2019, 2020

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Арэнбург Катэгорыя:Ігракі ФК Тосна Катэгорыя:Ігракі ФК Чарнаморац Адэса Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Аксу Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года