Дзмітрый Бага (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера Выхаванец мінскай школы «Змена», з 2007 года выступаў за БАТЭ. У 2008 годзе дэбютаваў за асноўную каманду. Пачынаючы з 2010 года стаў трывала трапляць у асноўны склад барысаўскага клуба. Доўгі час выступаў як цэнтральны паўабаронца, а ў сезоне 2013 стаў часцей выкарыстоўвацца на правым фланзе.

Сезон 2014 пачаў ак асноўны правы ўскрайні нападнік, але 5 красавіка ў матчы з «Мінскам» атрымаў траўму. Вярнуўся на поле ў жніўні, але яшчэ значны час толькі выхадзіў на замену. Толькі ў канцы сезона зноў стаў з’яўляцца ў стартавым складзе. Сезон 2015 распачаў у аснове, але са жніўня страціў месца ў складзе і стаў пераважна заставацца на лаўцы запасных. У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў БАТЭ.

4 студзеня 2016 года падпісаў кантракт з ізраільскім клубам «Хапаэль» з Хайфы. Неўзабаве замацаваўся ў асноўным складзе каманды, якая па выніках сезона здолела захаваць месца ў элітным дывізіёне. У чэрвені 2016 года перайшоў у грэчаскі «Атрамітас», дзе таксама быў іграком асновы.

У ліпені 2017 года стаў трэніравацца з БАТЭ і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам. Спачатку гуляў у стартавым складзе на пазіцыі правага абаронцы, пазней стаў у асноўным выхадзіць на замену. У сезоне 2018 быў трывалым іграком стартавага складу барысаўчан. У снежні 2018 года падпісаў новы кантракт з БАТЭ. У 2019—2020 гадах заставаўся іграком асновы барысаўскага клуба.

У студзені 2021 года пакінуў БАТЭ і неўзабаве стаў іграком латвійскай «Ліепаі», дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. Пакінуў клуб па заканчэнні кантракта ў снежні 2021 года.

У красавіку 2022 года перайшоў у «Гомель», дзе неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. З верасня 2022 года не гуляў з-за траўмы. Па заканчэнні сезона 2022 пакінуў гомельскі клуб.

У студзені 2023 года падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама». У студзені 2024 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкі клуб.

Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевую і алімпійскую зборныя Беларусі. 15 кастрычніка 2013 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Японіі. Пасля гэтага доўгі час не выклікаўся ў зборную, вярнуўся ў нацыянальную каманду ў 2018 годзе і згуляў яшчэ ў двух матчах.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі (10): 2008, 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2017, 2018 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2019, 2020 Уладальнік Кубка Беларусі (4): 2010, 2015, 2020, 2022 Уладальнік Суперкубка Беларусі (5): 2010, 2011, 2013, 2014, 2015 Бронзавы прызёр чэмпіянату Латвіі: 2021 Бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропы: 2011

Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Хапаэль Хайфа Катэгорыя:Ігракі ФК Атрамітас Афіны Катэгорыя:Ігракі ФК Ліепая Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года