Філіп Сяргеевіч Рудзік (нар. , ) — беларускі футбаліст расійскага паходжання, паўабаронца клуба «Мёры». Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2009—2011).

Клубная кар’ера Выхаванец санкт-пецярбургскай школы «Змена», у 2005 годзе быў запрошаны ў наваполацкі «Нафтан» галоўным трэнерам Вячаславам Акшаевым. З цягам часу стаў ключавым іграком навапалачан. Дапамог наваполацкаму клубу ў 2009 годзе стаць пераможцам Кубка Беларусі. Тады, падчас паўфінальных мачтаў супраць БАТЭ, вызначыўся вострымі выказваннямі ў адрас барысаўскага клуба, чым выклікаў незадаволенасць барысаўскіх аматараў. Пазней, у 2010 годзе, паглыбіў канфлікт з барысаўскімі фанатаміИгрок "Нафтана" Рудик показал болельщикам голый зад .

Тым не менш, у студзені 2011 года разам з Міхаілам Гардзейчуком падпісаў кантракт з БАТЭ. У сезоне 2011 стабільна з’яўляўся ў аснове, а сезон 2012 правёў менш удала, і клуб планаваў выставіць Рудзіка на трансфер. Але падчас падрыхтоўкі да сезона 2013 здолеў належным чынам праявіць сябе і застаўся ў БАТЭ. У пачатку 2013 года гуляў у аснове, за 8 матчаў забіў 3 галы. У маі 2013 года атрымаў траўму, і ў ліпені быў аддадзены ў арэнду «Гомелю». У гомельскім клубе стаў асноўным іграком, гуляў на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы.

Па заканчэнні арэнды ў лістападзе 2013 года вярнуўся ў БАТЭ, а ў снежні 2013 года перайшоў у казахстанскі клуб «Атырау»Филипп Рудик подписал контракт с «Атырау» . У сакавіку 2014 года атрымаў грамадзянства Казахстана, дзякуючы чаму перастаў лічыцца легіянерам у мясцовым чэмпіянацеРудик, Афанасьев и Пархачев приняли казахстанское гражданство.

У чэрвені 2014 года пакінуў «Атырау»Филипп Рудик покинул "Атырау" і неўзабаве падпісаў кантракт з іншым казахстанскім клубам — «Спартаком» з СемеяФилипп Рудик подписал контракт с казахстанским "Спартаком". Па выніку сезона «Спартак» заняў апошняе месца і пакінуў мясцовую Прэм’ер-лігу, а Рудзік атрымаў статус свабоднага агента.

У студзені 2015 года падпісаў кантракт з клубам польскай Экстраклясы «Гурнік» з ЛэнчныРудик перешел в польский «Гурник». Аднак замацавацца ў складзе польскага клуба не здолеў. Згуляўшы ў 15 матчах чэмпіянату і забіўшы адзін гол, Рудзік па заканчэнні кантракта 30 чэрвеня пакінуў «Гурнік»Футбол. Белорусский полузащитник Филипп Рудик уходит из польского "Гурника".

Пасля «Гурнік» прыбыў у стан наваполацкага «Нафтана», аднак ігрок і клуб не здолелі дамовіцца аб фінансавых умовах. У выніку 10 ліпеня 2015 года Філіп падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»Филипп Рудик подписал контракт с "Шахтером". Аднак замацавацца ў складзе салігорцаў не здолеў і па заканчэнні сезона ў лістападзе 2015 года пакінуў клубПятеро футболистов покидают "Шахтер".

У студзені 2016 пасля прагляду падпісаў кантракт з казахстанскім клубам «Жэтысу»"Жетысу" объявил о подписании контракта с Филиппом Рудиком. У ліпені 2016 года адправіўся на прагляд у гродзенскі «Нёман» і неўзабаве падпісаў кантрактФилипп Рудик подписал контракт с "Неманом". У складзе «Нёмана» замацаваўся ў якасці асноўнага атакуючага паўабаронцы.

У пачатку 2017 года не трэніраваўся з «Нёманам», але ў лютым вярнуўся ў каманду і неўзабаве падоўжыў пагадненне на сезон 2017Филипп Рудик подписал новый контракт с "Неманом". Пачынаў сезон, выходзячы на замену, але хутка замацаваўся ў стартавым складзе гродзенскай каманды. У лістападзе 2017 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» на наступны сезонЯкимов, Жуковский, Рудик и еще трое футболистов продлили контракты с "Неманом".

Першую палову сезона 2018 прапусціў з-за цяжкай траўмы. У жніўні 2018 года вярнуўся на поле, спачатку выхадзіў на замену, з кастрычніка стаў з’яўляцца ў стартавым складзе. У снежні 2018 года падпісаў новае пагадненне з гродзенцамі на сезон 2019"Неман" продлил контракт с Рудиком, аднак у чэрвені 2019 года кантракт датэрмінова быў скасаваны"Неман" расторг контракт с Рудиком.

У ліпені 2019 года стаў іграком «Гарадзеі»Рудик перешел в "Городею". У жніўні і верасні гуляў у стартавым складзе, пазней перастаў з’яўляцца на полі. У снежні 2019 года пакунуў «Гарадзею»Рудик покинул "Городею".

У лютым 2020 года падпісаў кантракт з мінскімі «Крумкачамі»Рудик стал игроком НФК. У ліпені 2020 года пакінуў камандуФилипп Рудик покинул НФК "Крумкачы", пасля чаго абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар’ерыФилипп Рудик: "Я обманул Драгуна и Штанге, и сборная вырвала ничью в Румынии".

У ліпені 2021 года ў якасці аматара далучыўся да другалігавых «Мёраў», дзе згуляў у двух матчах. У маі 2022 года стаў іграком «Смаргоні»Филипп Рудик и Павел Горбач пополнили ряды "Сморгони", дапамог клубу па выніках сезона 2022 вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У лютым 2023 года пакінуў «Смаргонь».

Сезон 2023 пачаў у складзе «Мёраў».

Міжнародная кар’ера У 2009 годзе стаў выклікацца Берндам Штангэ ў нацыянальную зборную Беларусі. У 2009 годзе згуляў у двух матчах за зборную, у 2011 годзе — яшчэ у двух.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі (2): 2011, 2012 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2015 Уладальнік Кубка Беларусі: 2009 Уладальнік Суперкубка Беларусі (2): 2011, 2013

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Атырау Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Семей Катэгорыя:Ігракі ФК Гурнік Лэнчна Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Жэтысу Талдыкарган Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Мёры Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь