Марка Сіміч (, нар. ) — сербскі і чарнагорскі футбаліст, абаронца чарнагорскага клуба «Будучнаст» з Падгорыцы і нацыянальнай зборнай Чарнагорыі.

Клубная кар’ера Выхаванец футбольнай школы бялградскага «Партызана», у якой займаўся з пяці гадоў.

У студзені 2011 года за 150 тысяч еўра трапіў у барысаўскі БАТЭ. Уключаўся ў спіс 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату 2011. Удзельнік Лігі Еўропы 2010/11, Лігі чэмпіёнаў 2011/12 і 2012/13.

У студзені 2013 года за 1 мільён еўра перайшоў у турэцкі клуб «Кайсерыспор». У ліпені 2016 года падпісаў кантракт з тэль-авіўскім «Хапаэлем»Бывший защитник БАТЭ и «Кайсериспора» Симич перешел в «Хапоэль» из Тель-Авива, аднак ужо ўзімку пакінуў клуб у якасці свабоднага агента і ў сакавіку 2017 года перайшоў у «Растоў»Бывший защитник БАТЭ Симич перешел в «Ростов». У чэрвені 2017 года падпісаў кантракт на 2,5 гады з узбекскім «Пахтакорам».

У першай палове 2020 года, пасля сыходу з «Пахтакора», заставаўся без клуба, а ў чэрвені стаў іграком латвійскай «Ліепаі». У ліпені 2022 года перайшоў у чарнагорскую «Будучнаст».

Міжнародная кар’ера Дзякуючы добрай гульні за клуб, Марка ў 2011 годзе атрымаў выклік у нацыянальную зборную Сербіі, але так і не выйшаў на поле. У 2013 годзе прыняў прапанову выступаць за зборную Чарнагорыі. Дэбютаваў за чарнагорскую зборную 14 жніўня 2013 года ў таварыскім матчы супраць Беларусі.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі (2): 2011, 2012 Найлепшы абаронца чэмпіянату Беларусі: 2011 Пераможца Першай лігі Турцыі: 2014/15 Чэмпіён Узбекістана: 2019 Срэбраны прызёр чэмпіянату Узбекістана: 2018 Бронзавы прызёр чэмпіянату Узбекістана: 2017 Уладальнік Кубка Узбекістана: 2019 Уладальнік Кубка лігі Узбекістана: 2019 Бронзавы прызёр чэмпіянату Латвіі: 2021 Уладальнік Кубка Латвіі: 2020 Чэмпіён Чарнагорыі: 2022/23

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Сербіі Катэгорыя:Футбалісты Чарнагорыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Чарнагорыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Варна Катэгорыя:Ігракі ФК Чарнаморац Бяла Катэгорыя:Ігракі ФК Раднічкі Крагуевац Катэгорыя:Ігракі ФК Младэнавац Катэгорыя:Ігракі ФК Гонвед Катэгорыя:Ігракі ФК Бяжанія Катэгорыя:Ігракі ФК Ягодзіна Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Кайсерыспор Катэгорыя:Ігракі ФК Хапаэль Тэль-Авіў Катэгорыя:Ігракі ФК Растоў Катэгорыя:Ігракі ФК Пахтакор Ташкент Катэгорыя:Ігракі ФК Ліепая Катэгорыя:Ігракі ФК Будучнаст Падгорыца