Ключаго́рскае — вадасховішча на рацэ Обаль у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Размешчана паміж вёскамі Пляханава і Жалудова. Створана ў 1953 годзе пры будаўніцтве Ключагорскай ГЭС.

Плошча паверхні вадасховішча 0,4 км², даўжыня 2,6 (3,1) км, найбольшая шырыня 300 м (500 м). Глыбіня Ключагорскага вадасховішча дасягае 4,5 м (7,1 м). Берагі абрывістыя вышынёй да 10 метраў. Дно вадасховішча пакрыта пяском, торфам, глеем.

Літаратура

Ліст карты N-35-12. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г.

Катэгорыя:Вадасховішчы Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Басейн Обалі Катэгорыя:З’явіліся ў 1953 годзе