__NOTOC__
27 кастрычніка — трохсоты (трыста першы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
97: Рымскі імператар Нерва ўсынаўляе Траяна і прызначае яго намеснікам у Верхняй Германіі. 625: Пачатак пантыфікату Папы Ганорыя I. 939: Эдмунд I стаў каралём Англіі. 1904: Адкрыты першыя падземныя ўчасткі Нью-Ёркскага метрапалітэна. 1939: Літоўскія войскі ўвайшлі ў Вільню, якую СССР перадаў Літве. 1989: На вайсковай базе пад в. Станькава (Дзяржынскі раён), паводле савецка-амерыканскага дагавору, знішчана апошняя пускавая ўстаноўка АТР-23 «Ака». 1991: Туркменістан абвясціў незалежнасць.
Нарадзіліся
1469: Эразм Ратэрдамскі, нідэрландскі гуманіст 1728: Джэймс Кук, брытанскі першаадкрывальнік і навігатар (пам. 14.2.1779) 1782: Нікало Паганіні, італьянскі скрыпач-віртуоз і кампазітар 1806: Альфонс Дэкандоль, швейцарскі батанік 1828: Джэйкаб Долсан Кокс, амерыканскі дзяржаўны дзеяч 1828: Ота Функе, нямецкі фізіёлаг 1844 :Клас Понтус Арнальдсан, шведскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 1890: Віктар Шутовіч, беларускі каталіцкі святар, прыхільнік беларусізацыі касцёла (пам. 1.3.1960) 1901: Аляксандр Чакс, латвійскі паэт 1908: Уладзімір Сакалоў (пам. 1.2 1987), беларускі мастак-графік 1911: Мікола Лобан, беларускі пісьменнік і мовазнавец 1914: Дылан Томас, валійскі паэт 1918: Тэрэза Райт, амерыканская актрыса 1923: Рой Ліхтэнштэйн, амерыканскі мастак 1932: Сільвія Плат, амерыканская паэтэса 1945: Луіс Інасіу Лула да Сілва, прэзідэнт Бразіліі 1952: Фрэнсіс Фукуяма, амерыканскі філосаф і палітычны эканаміст 1992: Стэфан Эль-Шаараві, італьянскі футбаліст
Памерлі
1430: Вітаўт, вялікі князь літоўскі (нар. ~1350) 1449: Улугбек, астраном 1505: Іван III, вялікі князь маскоўскі 1553: Мігель Сервет, іспанскі мысляр і ўрач 1837: Міхаіл Гузікаў, беларускі музыка, які распрацаваў уласную мадэль ксілафона 1907: Зыгмунт Чаховіч, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў 1980: Джон Хазбрук Ван Флек, амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 1986: Аркадзь Мардвілка, беларускі лінгвіст, перакладчык 1987: Жан Эльён, французскі мастак 1990: Уга Таньяцы, італьянскі акцёр 1991: Пейке Кох, нідэрландскі мастак 2010: Нестар Кіршнер, 54-ы прэзідэнт Аргенціны 2013: Лу Рыд, амерыканскі музыкант 2014: Даніэль Буланжэ, французскі пісьменнік
Святкуюць : Дзень украінскага пісьменства і мовы К27