Сяргей Фёдаравіч Руба́наў (, в. Жабыкі, Дубровенскі раёнБиографический справочник. — : Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 29. — , ) — дырэктар школы № 10 Слуцка, заслужаны настаўнік БССР (1957), кандыдат педагагічных навук (1969), Герой Сацыялістычнай Працы. Бацька Аляксандра РубанаваВедущие не по приказу і Уладзіміра Рубанава.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і селяніна. У 1930 годзе скончыў Ляднянскую сямігодку, працаваў настаўнікам, вучыўся ў Мсціслаўскім педагагічным тэхнікуме. Пасля яго заканчэння працаваў у школах Слуцкага раёна і працягваў завочна вучыцца ў педінстытуце пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. З 1939 па 1946 год знаходзіўся ў Савецкай Арміі. Удзельнічаў у Фінскай і Вялікай Айчыннай войнах. Удзельнік абароны ЛенінградаВоспоминания Жуковой А. П. .
У 1948 годзе завочна скончыў Маскоўскі дзяржаўны педінстытут. З гэтага года і па студзень 1987 года — дырэктар СШ № 10 горада Слуцка.
С. Ф. Рубанаў у складзе дэлегацыі прадстаўнікоў народнай адукацыі быў у Польшчы, Балгарыі, ГДР, Англіі. Ён вывучаў стан народнай адукацыі і выкладанне матэматыкі, а затым выступаў з паведамленнямі перад настаўнікамі школы і выказваў свае думкі ў артыкулах, надрукаваных у часопісе «Матэматыка ў школе».
Памёр у 1987 годзе, пахаваны ў Слуцку.
Узнагароды і званні С. Ф. Рубанаву першаму з педагогаў Беларусі прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I, II ступені, медалямі. Заслужаны настаўнік БССР (1957). Кандыдат педагагічных навук (1969)Рубанаў Сяргей Фёдаравіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слуцкага р-на і г. Слуцка. У 2 кн. Кн. 2-я. — : БЕЛТА, 2001. — С. 423.
Бібліяграфія «Вопросы рационализации процесса обучения стереометрии в средней школе» (1969)Защищённые диссертации Школа и жизнь. — Мн., 1967.
Памяць З 1988 года сярэдняя школа № 10 Слуцка носіць імя Сяргея Фёдаравіча РубанаваПостановление Совета Министров Белорусской ССР от 3 октября 1988 г. № 290 О присвоении имени С. Ф. Рубанова средней школе N 10 г. Слуцка .
Літаратура Биографический справочник. — : Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 29. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слуцкага р-на і г. Слуцка. У 2 кн. Кн. 2-я. — : БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-31-5.
Спасылкі
Самый знаменитый учитель Случчины Ведущие не по приказу Мужество повседневного труда
Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя настаўнікі БССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Школа № 10 імя С. Ф. Рубанава (Слуцк)