Міхалёўка (, ) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Шырокаўскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне У 20 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 28 км ад Гомеля, 17 км ад чыгуначнай станцыі Лазурная (на лініі Жлобін — Гомель).

Гідраграфія На поўначы меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да цэнтра якой далучаецца з захаду кароткая просталінейная вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як вёска ў Дудзіцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Згадваецца ў «Географа-статыстычным слоўніку Расійскай імперыі», выдадзеным у 1863 годзе. У 1880 годзе адкрыта школа граматы. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: хлебазапасны магазін, 2 ветракі, карчма. У 1909 годзе 711 дзесяцін зямлі.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Міхалёўскага сельсавета Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. У 1929 годзе арганізаваны калгас, працавалі 2 ветракі, гамарня і арцель па здабычы торфу. У складзе саўгаса «Камінтэрн» (цэнтр — вёска Шырокае). На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 74 жыхары вёскі. Да 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Акцябрскага сельсаветаРашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада, 1 і 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159)..

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 31 гаспадарка, 57 жыхароў.

Дынаміка 1880 год — 54 двары, 302 жыхары. 1897 год — 87 двароў, 569 жыхароў (паводле перапісу). 1909 год — 97 гаспадарак, 679 жыхароў. 1959 год — 396 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 31 гаспадарка, 57 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Шырокаўскі сельсавет