Мураве́й (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Патапаўскага сельсавета.

Мяжуе з лесам.

Геаграфія

Размяшчэнне У 9 км на паўночны захад ад Буда-Кашалёва, 57 км ад Гомеля, 2 км ад чыгуначнай станцыі Шарыбаўка (на лініі Жлобін — Гомель).

Гідраграфія На ўсходзе меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з ледзь скрыўленай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, якая на поўначы раздвойваецца. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомы XX стагоддзя. Найболей актыўная забудова даводзіцца на 1920-я гады. У 1929 годзе жыхары мястэчка ўступілі ў калгас, 10 жыхароў загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У 1959 годзе ў складзе гаспадаркі Буда-Кашалёўскага аграрна-тэхнічнага каледжа (цэнтр — горад Буда-Кашалёва).

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 25 гаспадарак, 39 жыхароў.

Дынаміка 1959 год — 326 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 25 гаспадарак, 39 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Патапаўскі сельсавет