Надзе́ждзіна (, ; да 1937 — Угольцы) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Мікалаеўскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне На поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 75 км ад Гомеля.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, да якой на поўначы пад прамым вуглом далучаецца кароткая просталінейная вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Гарадзецкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1850 годзе ў валоданні памешчыка Кеневіча. Па рэвізіі 1858 года ў складзе маёнтка Самойлаў. З 1884 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года знаходзіліся 2 ветракі. У 1909 годзе 762 дзесяціны зямлі.
У 1925 годзе ў Прыбарскім сельсавеце Гарадзецкага раёна Бабруйскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная Зорка», працаваў вятрак. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 59 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Шлях Ільіча» (цэнтр — вёска Мікалаеўка).
Насельніцтва
Колькасць 2004 год — 32 гаспадаркі, 58 жыхароў.
Дынаміка 1858 год — 123 жыхары. 1897 год — 39 двароў, 279 жыхароў (паводле перапісу). 1909 год — 45 двароў, 377 жыхароў. 1925 год — 64 двары. 1959 год — 439 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 32 гаспадаркі, 58 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Мікалаеўскі сельсавет (Буда-Кашалёўскі раён) Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі Катэгорыя:Кеневічы