То́цьма — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Тоцемскага муніцыпальнага раёна Валагодскай вобласці. Размешчаны на беразе ракі Сухана, за 215 км ад Волагды.
Насельніцтва па дадзеных перапісу 2010 года — 9784 чалавека.
Гісторыя Заснаваны ў 1137 годзе за 15 км ніжэй па цячэнні Суханы ад сучаснага горада як пагост Тодма. У 1539 годзе Тоцьма была разбурана казанскім татарамі. З 1544 года Тоцьма на сучасным месцы (закладзены солеварні), з 1565 года — горад Усолле (Соль-Тоцемская). У XVI стагоддзі ў Тоцьме пабудавана крэпасць. З 1796 года павятовы горад Валагодскай губерні.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Гарады Валагодскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1137 годзе