Сапраўдныя пітоны (Python) — род пітонаў, якія жывуць у Афрыцы і Азіі

Апісанне Сапраўдныя пітоны — буйныя неядавітыя змеі даўжынёй ад 1,2 (, ) да 10-12 м (). Да роду адносяцца адны з самых буйных змей у свеце.

Распаўсюджаныя ў Афрыцы на поўдзень ад Сахары, у Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі.

Жывуць у тропіках і субтропіках, як правіла, у вільготных трапічных лясах, саванах. Часта пасяляюцца паблізу вадаёмаў, добра плаваюць і могуць падоўгу знаходзіцца ў вадзе. Нядрэнна лазаюць па дрэвах.

Сілкуюцца самымі разнастайнымі хрыбтовыя жывёламі: грызунамі, зайцамі, дробнымі капытнымі, малпамі, рознымі птушкамі, часам ядуць буйных яшчарак і невялікіх кракадзілаў.

Гл. таксама

Тыгравы пітон Python brongersmai

Катэгорыя:Пітоны