Аметыставы пітонНапісанне Аметыставы пітон у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.12. Мн., 2001, С.390 (Morelia amethistina) — самая буйная змяя Аўстраліі.

Арэал Жыве ў мангравых лясах і хмызняках Інданезіі, Папуа — Новай Гвінеі, Аўстраліі і Філіпін. Дробныя асобіны вядуць дрэвавы лад жыцця, а буйныя жывуць у асноўным на зямлі.

Апісанне Цела змеі стройнае, з буйнымі шчыткамі на галаве. Звычайна карычневага або жаўтлява-карычневага колеру з няправільнай формы цёмнымі вуглаватымі плямамі на спіне. Даўжыня да 8,5 м, але звычайна да 5 м.

Катэгорыя:Пітоны Катэгорыя:Паўзуны Аўстраліі і Акіяніі