Трыптафа́н — (β-індоліламінапрапіонавая, або α-2-амінакіс-3-(1H-індол-3-іл) прапіонавая кіслата, скар.: Тры, Трп, Trp, W) — араматычная альфа-амінакіслата, CHNO. Існуе ў двух аптычна ізамерных формах — L і D і ў выглядзе рацэмата (DL).

Уяўляе сабой бясколерныя крышталі. Малекулярная маса 204,22, тэмпература плаўлення 293 °C.

L-трыптафан з'яўляецца пратэінагеннай амінакіслатой і ўваходзіць у склад бялкоў усіх вядомых жывых арганізмаў. Адносіцца да шэрагу гідрафобных амінакіслот, бо ўтрымлівае араматычнае ядро індолу. Удзельнічае ў гідрафобных і стэкінг-узаемадзеяннях. У арганізме чалавека і жывёл не сінтэзуецца, паступае з бялкамі ежы.

Біялагічная роля Трыптафан — біялагічны папярэднік сератаніну.

Сератанін — адзін з асноўных нейрамедыятараў, так званы «гармон шчасця». Ён утвараецца із амінакіслаты трыптафану шляхам яе паслядоўнага 5-гідраксілявання ферментам 5-трыптафангідраксілазай (у выніку чаго атрымліваецца 5-гідроксітрыптафан) і затым дэкарбаксілявання атрыманага гідроксітрыптафану ферментам трыптафандэкарбаксілазай.

Нізкае ўтрыманне ў арганізме як сератаніну, так і трыптафану выклікае дэпрэсію, трывожнасць, бяссонне, разлады ўвагі, гіперактыўнасць, мігрэнь, галаўныя болі, напружанне.

Па меркаванню сучасных дактароў, для нармальнага функцыянавання арганізма неабходна ад аднаго да двух грамаў трыптафану ў суткі. Трыптафан утрымоўваецца ў такіх прадуктах, як грыбы, авёс, бананы, сушаныя фінікі, арахіс, кунжут, кедравы арэх, малако, ёгурт, тварог. Ён прысутнічае ў большасці раслінных бялкоў, асабліва багатыя на яго соевыя бабы.

Табліца — Утрыманне трыптафану ў некаторых прадуктах харчавання. Прадуктмг на 100 гЧырвоная ікра960Чорная ікра910Сыр галандскі790Арахіс750Міндаль630Кеш'ю600Соевыя бабы450-600Сыр плаўлены500Арэхі кедравыя420Індычына, трус330Курыца290-330Кальмары320Стаўрыда300Насенне сланечніка300Фісташкі300Сачавіца284Гарох, фасоль260Цяляціна250Селядзец атлантычны250Пячонка ялавічная240Шампіньёны210-230Ялавічына220Ласось220Тварог  тлусты210Бараніна210Траска, мінтай210Яйкі курыныя200Шакалад200Свініна190Крупы грэцкія180Тварог нятлусты180Карп, палтус, судак180Проса170Акунь марскі170Крупы аўсяныя160Скумбрыя160Курага150Макаронныя вырабы130Грыбы130Мука пшанічная (1 гатунак)120Крупы ячныя120Крупы  пярловыя100Хлеб пшанічны100Бульба смажаная84Рыс80Фінікі75Рыс адвараны72Бульба адвараная72Хлеб жытні70Чарнасліў69Кроп, пятрушка60Буракі54Капуста54Разынкі54Бананы54Морква42Цыбуля42Малако, кефір40Памідоры33Бульба30Абрыкос, персік27Апельсін, грэйпфрут, лімон27Гранат27Вішні, слівы24Клубніцы, маліны24Мандарыны24Мёд24Агуркі, кабачкі21Кавун21Вінаград18Дыня18Хурма15Журавіны15Яблыкі, грушы12Ананас12

Трыптафан — цудоўнае натуральнае снатворнае. Малако на ноч паляпшае сон менавіта за кошт трыптафану.

Спажыванне пратэінавай ежы, аднак, не адбіваецца на падвышэнні утрымання сератаніну ў мозгу. Прычынай гэтага з'яўляецца наяўнасць гематаэнцэфалічнага бар'ера, які лімітуе паступленне ў мозг буйных малекул. Пры пераварванні пратэінавай ежы вызваляецца некалькі амінакіслот, падобных па памерах да трыптафана і канкуруючых з ім у перасоўванні ў мозг. Як ні дзіўна гэта гучыць, каб у мозг патрапіла больш трыптафану, трэба есці тое, што амаль цалкам складаецца з вугляводаў,- такія, напрыклад, прадукты, якія змяшчаюць складаныя вугляводы, як хлеб, рыс, паста, ці чыстыя вугляводы: сталовы цукар ці фруктозу. Ежа, узбагачаная вугляводамі, стымулюе вылучэнне з падстраўнікавай залозы інсуліну, які рэгулюе ўтрыманне цукру ў крыві, што цыркулюе ў арганізме. Апроч гэтай асноўнай функцыі інсулін выконвае шэраг іншых — у прыватнасці, ён стымулюе сінтэз у тканінах цела бялкоў з амінакіслот, якія змяшчаюцца ў крыві. Канкурэнтныя трыптафану амінакіслоты пакідаюць крывянае рэчышча, ідучы на сінтэз бялку, і яго канцэнтрацыя ў крыві пасіўна павялічваецца, адпаведна гэтаму ўзрастае колькасць малекул трыптафану, пераходзячых у мозг. Такім чынам, эфектыўнае паступленне трыптафану ў мозг апасродкавана залежыць ад колькасці прынятай вугляводнай ежы.

Яшчэ вельмі спрыяюць выпрацоўцы сератаніну вітаміны групы В. Вітамінаў гэтай групы шмат у аўсянцы і грэчцы, дражджах і салатным лісці.

Для падтрымання ўзроўню сератаніну ў крыві варта ўжываць больш прадуктаў, у складзе якіх прысутнічае магній. Магнію даволі шмат у дзікім цёмным рысе, вотруб'і, марской капусце, чарнасліве і куразе.

У медыцынскай літаратуры сустракаецца выказванне, што поліненасычаныя тлустыя кіслоты Амега-3 таксама спрыяюць выпрацоўцы сератаніну. Так што, прадукты, якія змяшчаюць Амега-3 ПНТК, у прыватнасці арэхі, некаторыя віды алеяў, таксама будзе не лішнім уключыць у свой рацыён.

Абавязковай умовай для сінтэзу сератаніну з'яўляецца наяўнасць сонечнага святла, г. зн. калі вы рэдка выходзіце на вуліцу ці даволі пахмурнае надвор'е, то сінтэз сератаніну ў арганізме рэзка змяншаецца, што прыводзіць да зніжэння настрою.

На ўзровень сератаніну ў арганізме можна ўплываць з дапамогай фізічных практыкаванняў, змены рытму і глыбіні дыхання, дыетамі, натуральнымі і хімічнымі лекавымі прэпаратамі.

Дарэчы, самы просты спосаб павялічыць узровень сератаніну ў крыві — гэта выпіць кубак чорнай гарбаты ці кавы. Прычым, можна нават і без цукру. У гарбаце і каве ўтрымоўваюцца рэчывы, якія вельмі спрыяюць падвышэнню настрою.

Шакалад — выдатная крыніца трыптафану і адзін з самых эфектыўных і бяспечных антыдэпрэсантаў. Трыптафан шакаладу выдатна засвойваецца дзякуючы наяўнасці ў прадукце хуткіх вугляводаў. Акрамя таго, ён утрымоўвае фенілэціламін, які ўзбуджае цэнтры задавальнення ў мозгу, што ўзмацняе адчуванне шчасця і закаханасці. Какава ўключае магній, жалеза, а таксама танізавальныя рэчывы — кафеін, тэафналін і тэабрамін.

Падтрымаюць выдатны настрой і бананы — у іх выдатна спалучаюцца трыптафан, магній і вугляводы. Гэта смачная жоўтая садавіна багата на магній, калій, вітамінамы В6 і В12, C і РР і спрыяе рэгуляцыі ўзроўня глюкозы ў крыві і сінтэзу бялкоў.

Літаратура

Спасылкі Сафонова Э. Н. Триптофан // Вялікая Савецкая Энцыклапедыя ТРИПТОФАН // ХиМиК.ру

Катэгорыя:Амінакіслоты