Анато́ль Андрэ́евіч Ана́ньеў (, станіца Варэнікаўская Таманскай акругі, цяпер Крымскі раён — , ГУЛАГ) — дзяржаўны і партыйны дзеяч БССР. Член ВКП(б) з 1919 г.
Біяграфія У 1918—1933 у Чырвонай Арміі, удзельнік Грамадзянскай вайны.; прайшоў шлях ад радавога да намесніка начальніка палітаддзела дывізіі. З 1934 г. працаваў начальнікам палітаддзела МТС на Паўночным Каўказе. Са жніўня 1935 г. 1-ы сакратар Мазырскага акруговага камітэта КП(б)Б. З 8 верасня 1937О назначении тов. Ананьева А. А. заместителем Председателя Совета Народных Комиссаров БССР : постановление Центрального Исполнительного Комитета БССР от 8 сентября 1937 г. // Збор законаў i распараджэнняў Рабоча-сялянскага ўрада Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі. — 1938. — № 1. — С. 162 па красавіка 1938 гг. намеснік старшыні СНК БССР. У чэрвені — кастрычніку 1938 г. 2-і сакратар ЦК КП(б)Б. У кастрычніку 1938 г. адкліканы аддзелам кіруючых партыйных органаў ЦК ВКП(б), пасля чаго сляды яго губляюцца.
Член ЦК у 1936—1938 і член Бюро ЦК КП(б)Б у 1937—1938 гг. Член ЦВК БССР у 1935—1938 гг. У 1940 г. Ананьеў незаконна рэпрэсіраваны, асуджаны на 20 год зняволення. У 1954 г. пасмяротна рэабілітаваны.
Літаратура Анатоль Андрэевіч Ананьеў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1. А — Беліца / БелЭн; Рэдкал.: М. В. Біч (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., к.: іл. — С. 116. — ISBN 5-85700-074-2. Григорьев Г. Участник «мозырского дела» // Вечерний Минск. — 1993. — 21 мая;
Спасылкі АНАНЬЕЎ Анатоль Андрэевіч
Катэгорыя:Другія сакратары ЦК КПБ Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Члены ЦВК БССР Катэгорыя:Намеснікі Старшыні СНК БССР Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання