Грабны вінт — найбольш пашыраны суднавы рухач.

Мае насаджаную на грабны вал калодку з лопасцямі, якія размешчаны на аднолькавых вуглавых адлегласцях адна ад адной і арыентаваны пад пэўным вуглом да падоўжнай восі грабнога вала. Грабныя вінты бываюць суцэльныя (лопасці адлітыя або адштампаваныя разам з калодкай), са здымнымі або паваротнымі (вінты са зменным ходам) лопасцямі. Вырабляюць з латуні, бронзы, чыгуну, сталі, пластмас.

У мэтах памяншэння ствараемага шуму малаабаротныя вінты і вінты з вялікай колкасцю лопасцей, а таксама спецыяльныя накіроўваючыя насадкі.

Ідэю грабнога вінта абгрунтаваў І. Рэсел (1827), які пабудаваў і першы параход з грабным вінтом (1829). Укараненне грабнога вінта прывяло да якасных змен у мараплаўстве і суднабудаванні. У аснове сучасных метадаў разліку грабных вінтоў ляжыць віхравая тэорыя М. Я. Жукоўскага, але разлік больш складаны, чым разлік паветраных вінтоў з-за іншых памераў і формы лопасцей, узнікнення кавітацыі, формы абводаў корпуса судна і месца размяшчэння вінтоў адносна яго.

Гл. таксама Грабное кола

Зноскі

Літаратура

Басин А. М., Миниович И. Я. Теория и расчёт гребных винтов — Л.: Судпромгиз, 1963. — 760 с. с вклейками.

Спасылкі

Движители кораблей и судов // Корабельный портал korabley.net

Гребной винт подводных лодок (чертёж 611-Л-В-АВ26) // Музей Г. О. Р. А. — Главные Оружейные Реликвии Армии

Катэгорыя:Дэталі караблёў Катэгорыя:Рухачы