Святлана Валянцінаўна Снапкоўская (, ) — беларускі гісторык і педагог. Доктар гістарычных навук (1999), прафесар (2000).
Біяграфічныя звесткі Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1979) і з 1980 года працавала ў ім. У 1992—2001 гадах загадчыца лабараторыі гісторыі адукацыі і этнапедагогікі Нацыянальнага інстытута адукацыі, адначасова ў 1997—2000 гадах загадчыца кафедры педагогікі і псіхалогіі Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў, з 2000 года ў Беларускім педагагічным універсітэце імя М. Танка.
Навуковая дзейнасць Даследуе гісторыю палітыкі царызму ў галіне адукацыі на Беларусі, педагогікі і асветы Беларусі ў 2-й пал. ХІХ ст. — пачатку XX ст. Адзін з рэдактараў калектыўных прац «Асвета і педагагічная думка на Беларусі: Бібліяграфічны паказ» (ч. 1—3, 1995—2001), «Народная педагогіка беларусаў» (1996).
Выбраная бібліяграфія «Сыном маладой Беларусі…»: Педагагічная спадчына Вацлава Ластоўскага // Роднае слова. 1993. № 10. С. 38-41. Ля вытокаў нацыянальнай педагогікі: 3 гісторыі школы і педагагічнай думкі Беларусі канца XIX — пачатку XX ст. Мн., 1995. Шляхі развіцця школы на Беларусі ў канцы XIX — пачатку XX ст. Мн., 1997. Адукацыйная палітыка і школа на Беларусі ў канцы XIX — пачатку XX стст. Мн., 1998. Гісторыя адукацыі і педагагічнай думкі Беларусі (60-я г. XIX — пачатак XX ст.). Мн., 2001. Гісторыя адукацыі і педагагічнай думкі: вучэб.-метад. дапам. / С. В. Снапкоўская; Бел. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка. Мн., 2006.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Дактары гістарычных навук Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Катэгорыя:Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка