Леанід Фёдаравіч Яўме́наў (, , Магілеўская вобласць — nashaniva.by) — беларускі філосаф, пісьменнік. Доктар філасофскіх навук (1977), прафесар (1979). Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991).

Біяграфічныя звесткі Нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. Скончыў аддзяленне філасофіі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1955), аспірантуру Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1961). У 1954—1958 гг. — сакратар Мінскага гаркама камсамола. У 1961—1970 гг. — дацэнт Мінскага педагагічнага інстытута замежных моў. У 1970—1971 гг. — лектар ЦК КПБ. З 1971 — міжнародны чыноўнік у дэпартаменце сацыяльных, гуманітарных навук і культуры ЮНЕСКА, з 1975 года — загадчык кафедры этыкі, эстэтыкі і навуковага атэізму БДУ, з 1979 — загадчык сектара Інстытута філасофіі і права АН БССР. З 1982 па 1999 — загадчык аддзела навуковай інфармацыі па грамадскіх навуках АН БССР. З 2002 загадчык кафедры, з 2006 прафесар Беларускага інстытута правазнаўства. У 2009—2016 — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі.

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1981 г.

Творчасць, навуковая дзейнасць Выступаў ў друку з мастацкімі творамі з 1949 года (бабруйская газета «Камуніст»). Выдаў зборнікі паэзіі «Чужая планета» (1980) і «Блізкія далі» (1983). Тэма радзімы, Беларусі, хараства роднай зямлі моцна гучаць у творах паэта. Перакладаў сучасную французскую і франкамоўную паэзію.

Аўтар навуковых прац па філасофіі, этыцы і эстэтыцы. Асобнымі выданнямі выйшлі «Філасофія антымарксізму і дыялектыка» (1981), «Антыгуманістычныя тэндэнцыі ў сучасным буржуазным мастацтве» (1983) і інш.

Выбраная бібліяграфія Тотальный кризис и права человека. Мн.: Беларускі кнiгазбор, 1996. Международная идеология прав человека: проблемы — решения. Опыт философского исследования. Мн.: Бел. издат-во «Хата», 2000. Канцэптуальныя асновы палітычнай філасофіі Аб’яднаных Нацый Еўропы / Леанід Фёдаравіч Яўменаў // Полымя. — 2013. — N 8. — С. 174—188.

Крыніцы

Літаратура Банько, В. К. Леанід Фёдаравіч Яўменаў / В. К. Банько // Весці НАН Беларусі. — 2002. — № 2. — С. 123—124. Тузава, Т. М. Леанід Фёдаравіч Яўменаў / Т. М. Тузава, А. А. Лазаркевіч // Весці НАН Беларусі. — 2007. — № 3. — С. 12-125. Яўменаў Леанід Фёдаравіч //  — С. 315.

Спасылкі Яўменаў Леанід Фёдаравіч на сайце НАН Беларусі Леанід Фёдаравіч Яўменаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Вехи славного пути. Памяти члена-корреспондента Л. Ф. Евменова // Философские исследования. Сборник научных трудов. — 2020. — Выпуск 7. — С. 385—388.

Катэгорыя:Члены-карэспандэнты НАНБ Катэгорыя:Дактары філасофскіх навук Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Філосафы Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта