thumb|Aero-Difusión Jodel D-1190-S Aero-Difusión S.L. — невялікая самалётабудаўнічая кампанія, заснаваная ў 1954 г. Хаймэ Ілера () і Пэдра Фeрнандэсам () у Сантандэры, Кантабрыя.

Гісторыя У 1950 г. група аматараў з Сантандэра пад кіраўніцтвам Пэдра Фeрнандэса, Хаймэ Ілера і Лаўрэана Руіса () пабудавала некалькі самалётаў тыпаў Autoplan і Jodel.Historia de la construccion amateur en España Даведаўшыся пра арганізацыю аматарскага руху авіятараў у Францыі, яны вырашылі заснаваць прадпрыемства па вытворчасці, рэканструкцыі і рамонце лёгкіх самалётаў — Aero-Difusión. Першы самалёт мадэлі Jodel D.112 з маторам Continental магутнасцю 65 к.с. быў пабудаваны ў пачатку 1955. Aero-Difusión вырабляла ліцэнзійныя варыянты Jodel D.112 і D.119 (з 1958) пад назвай Popuplane, а з 1963, пасля змены кіраўніцтва, ўдасканаленую версію Aero-Difusión Jodel D-1190-S, якую назвалі Compostela. На D.112 дадзенага вытворцы рабіліся выпрабаванні рухавіка ENMASA FlechaConmemoracion centenario precursores motor aviacion, Motores Flecha. магутнасцю 90 к.с. Яго планавалася ставіць на мадэль D-1190-F — самалёт сувязі для ВПС Іспаніі (), які аднак так і не пайшоў у серыю, бо ў тэндары перамогу атрымаў самалёт AISA I.115. Было выраблена каля 6 адзінак D-1190-FJodel & Robin construction lists, Jodel D11 Spanish production.. Да 1972 года прадпрыемства вырабіла больш за 120 самалётаў.

Спасылкі Jodel & Robin construction lists Fundació Parc Aeronàutic de Catalunya

Катэгорыя:Кампаніі Іспаніі Катэгорыя:Авіяцыя Іспаніі