Аргон () Ar — хімічны элемент VIII групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 18; атамная маса 39,948. Інертны газ. Адкрыты ў 1894 годзе Дж. Рэлеем і У. Рамзаем.

Газ без колеру і паху. Шчыльнасць 1,7839 кг/м³, тэмпература плаўлення −189,3 °C, тэмпература кіпення −185,9 °C.

Прыродныя крыніцы

Уваходзіць у склад атмасферы Зямлі (0,93 % па аб’ёме).

Прымяненне

Прамысловы аргон ідзе на стварэнне абарончай атмасферы пры плаўцы, рэзцы і зварцы актыўных металаў для атрымання звышчыстых матэрыялаў для рэактара- і ракетабудаўніцтва.

Выкарыстоўваецца для напаўнення люмінесцэнтных лямпаў, у светлавой рэкламе (сіне-блакітны колер).

Літаратура

Спасылкі Бердоносов С. С. Аргон // Вялікая савецкая энцыклапедыя

Катэгорыя:Хімічныя элементы Катэгорыя:Інертныя газы