Берылій () Be — хімічны элемент II групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 4. Атамная маса 9,01218. Вылучаны ў выглядзе вокіслу BeO з мінерала берыла ў 1798 годзе французскім хімікам Луі Нікала Вакленам. Металічны берылій незалежна адзін ад аднаго атрымалі ў 1828 г. Ф. Вёлер і А. БюсіБулычёв Б. М., Ижванов Л. А., Ковальский В. В. Бериллий // Вялікая савецкая энцыклапедыя .
Светла-шэры метал. Шчыльнасць 1847,7 кг/м³. Тэмпература плаўлення 1284 °C, тэмпература кіпення 2450 °C.
Прыродныя крыніцы У Зямной кары берылію ўтрымліваецца каля 6·10−4 % па масе. З мінералаў берылію найбольшае прамысловае значэнне мае берыл. Галоўныя радовішчы — у ЗША, Бразіліі, Аргенціне, Мексіцы, ПАР, Намібіі, Мазамбіку, Індыі, Расіі.
Прымяненне
Выкарыстоўваецца ў авія- і ракетабудаванні (тармазныя дыскі самалётаў, панэлі сонечных батарэй, абшыўкі касмічных караблёў), ядзерных рэактарах (рэгулятар ядзернай рэакцыі: запавольвае нейтроны).
Літаратура
Спасылкі Булычёв Б. М., Ижванов Л. А., Ковальский В. В. Бериллий // Вялікая савецкая энцыклапедыя
Катэгорыя:Хімічныя элементы Катэгорыя:Металы
